2 верасьня ў «Рэактары» пройдзе фэст «Рок па вакацыях»

Упершыню фэст быў зладжаны ў Менску 1 верасьня 1993 году і прайшоў тройчы, потым быў адноўлены ў 2008 годзе. Сёлета ў праграме гурты «Drum Ecstasy», «Нэйра Дзюбель», «Крама», «Без Билета», «Авангардшкола», «Зьмяя».

  

Асноўная ідэя фэсту — нефармальныя камунікацыі школьнікаў, студэнтаў пасьля мінулых вакацыяў, а таксама добрая нагода для музыкаў папулярных рок-гуртоў нагадаць пра сябе і паказаць гатоўнасьць да новага музычнага сэзону.

За час існаваньня фэсту ў ім прынялі ўдзел легендарныя зараз каманды «Мроя», «Уліс», «Крама», «Новае неба», «Рублевая зона», «Зартипо» і іншыя. У мінулым годзе на адроджаны фэсьце выступілі 10 гуртоў — «Крама», «Нэйра Дзюбель», «Тарпач», «Куклы», «Грунвальд», «Фляўс і Кляйн», «Детидетей», «Уліс», «Кальмары», «Шпіталь Ф», «Тлуста луста». Відэазапіс канцэрту выдадзены на DVD.

Сёлета фэст пройдзе 2 верасьня ў менскім клюбе «Рэактар». Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: Velcom 8029 6715865, МТС 8029 2544909.

Чытайце на Generation.bY рэпартаж і глядзіце тэматычныя фотарэпартажы з «Рок па вакацыях 2008».

UPD. "Рок па вакацыях" пераносіцца на кастрычнік!

11:20, 28/08/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0574 seconds.