Animal ДжаZ: «Гераізм у нашых краінах ніхто не адмяняў»

Піцерскі гурт Animal ДжаZ і наваполацкі Фляўс і Кляйн далі канцэрт 21 лютага ў менскім «Рэактары». Generation.by пагутарыў з Animal ДжаZ пра менскую чысьціню і Інтэрнэт, а Фляўс і Кляйн нават перад канцэртам быў заклапочаны глябальнымі праблемамі.

Animal Джаz 

Перад канцэртам атрымалася троху пагутарыць з Animal ДжаZ дый раззнаёміцца з усімі ўдзельнікамі гурта. Найбольш гаваркім аказаўся гітарыст Жэня. Вакаліст Міхалыч тым часам рыхтаваўся да выступу.

Animal Джаz 

Пра Беларусь і чысты горад Менск

«На канцэрце не адчуваецца, што мы ў іншай краіне. Адчуваецца, калі выходзім у горад. Сёньня зранку наш дырэктар выйшаў памяняць грошы, усё было зачыненае, а яму трэба было набыць цыгарэты. Ён запытаў у жанчыны, дзе абменьнік. Неяк яны так разгаварыліся, што ён і сказаў навошта. Дык яна яму проста дала пакунак цыгарэт:) Чысьціню Менску мы адзначылі ў першы раз. Гэта ўжо нашае трэцяе наведваньне Беларусі, таму чысьціня больш не ўражвае, успрымаецца як мае быць».

Пра музыку ў Сеціве, пірацтва і фідбэк

«Мы ставімся да гэтага так: гэта наш падарунак. Гэта падарунак нашага часу. Мы радыя дзяліцца. Толькі так людзі змогуць пачуць, знаходзячыся ў жопе, што такое Animal ДжаZ.

Блогераў сярод нас няма, як і актыўных карыстальнікаў. Раней гэта было неяк выяўленым у асобе Ігара — басіста, і Міхалыча. А зараз мы проста намагаемся рэгулярна адказваць на тыя пытаньні, што нам праз Сеціва задаюць. Вось і ўсё».

Пра фільм «Графіці»

«Ёсьць пошлае кіно, ёсьць кіно-экшн, а ёсьць проста кіно пра жыцьцё. Вось «Графіці» менавіта такі фільм. Нам ён спадабаўся. Трэкі для яго былі абраныя з ужо гатовай дэма-вэрсіі альбома, а потым былі дапісаныя асобныя тэмы. Зараз паступіла яшчэ некалькі замоў скарыстаць нашыя песьні ў сэрыялах».

Пра Пакаленьні

«Усе гэтыя дзяленьні, абмеркаваньні, што ўсё мяняецца… Ды нічога не мяняецца! Ані чорта падобнага! Усё рушыцца па коле. Самапаўтарэньне — вечнае. Проста ў кагосьці атрымоўваецца з гэтага кола выйсьці — і патрапіць у іншае. Так і рушыцца па васьмёрцы».

Калісьці Animal ДжаZ марыў займацца музыкай і толькі музыкай. Цяперашняе жыцьцё музыкаў выглядае так:

«Прачынаемся, бярэм рэчы, едзем на рэпэтыцыю, рэпэтуем, бярэм рэчы, едзем дахаты, сьпім, прачынаемся, бярэм рэчы, едзем на рэпэтыцыяю…»

Такі напружаны графік дае плён — канцэрт быў неверагодным!

Канцэрт у Рэактары 21 лютага 

Animal Джаz 

Стракатая публіка сустрэла Animal ДжаZ неверагодна горача. Прычым прыхільнікі ў іх такія ж супярэчлівыя, як і назоў гурта: ад дзевачак-эма да патлатых аматараў цяжкой музыкі. Да канцэрта яны зь недаверам аглядалі адзін аднаго. Але пад Animal ДжаZ адрываліся ўсе аднолькава.

Animal Джаz 

Animal Джаz 

Animal Джаz 

«Першы шэраг — героі ўвогуле! Але што рабіць? Гераізм у нашых краінах ніхто не адмяняў», — пахваліў публіку Міхалыч пасьля гіту «Три полоски».

«Добра вельмі, афігены канцэрт! Публіка спагадлівая і на рэдкасьць чулая. Прыйшло вельмі шмат людзей», — падзяліўся ўражаньнямі з Generation.by Міхалыч.

Таксама беларусы пачулі амаль прэм'еру: новая песьня Animal ДжаZ — пра «Best Friends» — у другі раз прагучала менавіта ў Менску.  21 лютага да таго ж і Дзень роднай мовы. Таму мы пацікавіліся, ці пагадзіліся б яны выканаць калі-небудзь песьню па-беларуску:

«Нават ня ведаю, у сьвеце столькі моваў! Мне падабаецца ангельская вельмі…» — пачаў разважаць Міхалыч, ды бубнач Ян перапыніў: «А мне падабаецца «женский язык».

Бліжэйшыя пляны: «Кліп, сынгал, альбом — а потым тур. У Беларусь з новым альбомам — і з новаю канцэртнаю праграмаю — восеньню».

Animal Джаz

Animal Джаz 

Animal Джаz 

Animal Джаz 

Animal Джаz 

Animal Джаz 

Animal Джаz 

«Фляўс і Кляйн» і глябальныя праблемы чалавецтва

Адкрываў учорашні канцэрт гурт Фляўс і Кляйн. Выступіць ён з Animal ДжаZ і ў іншых гарадох.

Нягледзячы на дадзенае падчас «Басовішча» абяцаньне вывучыць родную мову, выступ Фляўсаў быў расейскамоўным: «Расейская больш зразумелая нам», — тлумачаць яны. Але беларускамоўны сынгал гурт хутка выдадуць.

З творчасьцю Animal ДжаZ Фляўсы знаёмыя па кружэлках. Глядзелі і кліп, дзе «адзін чалавечак раздае ўлёткі, а другому чалавечку гэта моцна не падабаецца», — «Три полоски».

Фляўс і Кляйн 

Фляўс і Кляйн 

У бліжэйшых плянах гурта — канцэрт у Смаленску і выступ на Рок-Каранацыі. А ў галаве — глябальныя праблемы чалавецтва. «Мне не падабаецца, што атамную электрастанцыю строяць. І так жывем на ядры, а будзем пад атамам», — выказаў набалелае басіст гурта.

А Сяргей прадказаў эканамічны крызыс і «град, што будзе забіваць усё, ураджай».

А ў самога гурта — «усё жыцьцёва, добра і паўнавартасна!»

Аўтар фота Юра Сідун

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0585 seconds.