«Капітал» Ляпісаў перамог на RAMP 2007

Сталі вядомымі вынікі ўручэньня расейскай прэміі Rock Alternative Music Prize (RAMP) 2007: Ролік «Ляпісаў» «Капітал» узяў прыз у намінацыі «Кліп году».

­

Узнагароды прэміі музычнага канала А1 уручалі ў апошні дзень кастрычніка ў маскоўскім клюбе «Б1 Maximum». У в­ідэа-нарэзцы пра кліп «Капітал» разважаньнямі дзяліліся такія відныя дзеячы шоў-бізу, як прадусар «Чайфу» Дзьмітрый Гройсман, лідэр «Несчасного случая» Аляксей Кортнеў, паэтэса Маргарыта Пушкіна, музычныя крытыкі Арцемій Троіцкі, Барыс Барабанаў і Капіталіна Дзелавая. Такія нарэзкі былі пра кожнага намінанта, але, бадай, толькі ў выпадку «Капіталу» экспэрты прадэманстравалі абсалютную аднагалоснасьць — кліп спадабаўся ўсім.

Самі «Ляпісы» прыехаць не змаглі, таму за прызам у цішотцы з надпісам «ТТ-34» выйшаў прэс-аташэ Аляксандр Бергер.

Сяргей Міхалок глядзеў інтэрнэт-трансьляцыю цырымоніі:

«Я лічу, што гэта, перш за ўсё, узнагарода рэжысэра Лёшы Церахава — мабыць, гэта самы альтэрнатыўны чалавек з усіх, каго я ведаю», — лічыць Міхалок. «А ўвогуле на кліпе Капітал час ставіць кропку — у нас два новых відэа на падыходзе!»

Крыху пра сам Rock Alternative Music Prize: заснаваная прэмія была ў 2005 музычным каналам А1. Сёлета была ўжо трэцяя цырымонія, адметнасьцю гэтага году сталі дзьве новыя намінацыі: «Respect RUнета» і «Отцы Рока».

Адкрыцьцём году стаў гурт «Море», а «Underground act году» — каманда «Сакура».

Акрамя «Капіталу» на «Кліп году» прэтэндавалі, сярод іншых, Кіпелаў «Не сейчас», Animal Джаz «Три полоски», Jane Air «Супер звезда» - вельмі сур'ёзныя супернікі.

Па два прызы ўзялі Lumen («альбом году» і «гурт году») і Animal Джаz (гіт году і саўндтрэк году, за песьню да фільму «Графіці»). Лепшым замежным выканаўцам у намінацыі «International Акт году» быў названы гурт Korn.

Прызы ў новых намінацыях дасталіся Земфіры ў «Respect RUнэта», і Кіпелаву ў «Отцы Рока».

­
SlaDa 16:35, 01/11/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0602 seconds.