Sok

Стварыўся гурт у 1999 годзе ў складзе чатырох чалавек: Jonny, Gorik, Jim, Volas.

Два гады гурт узмоцнена рэпетаваў і нікому сябе не паказваў.

Пасьля доўга працы 7 трэкаў запісаныя «Skat records». Але шырокага розгаласу яны не атрымалі – дэма разыйшлося па блізкіх людзях і «памерла».

Новы трэк «Вораг» адразу ж патрапіў на зборнік альтэрнатыўнай музыкі «Hardcore respublika». Потым балі запісаныя новыя трэкі.

Гурт вырашыў паэкспэрымэнтаваць зь відэа і зьняў кліп у «падвальных» умовах. Відэа распаўсюджвалася ў гарадзкіх кампутаровых сетках і перадаваўся з рук у рукі.

Sok заўжды зьяўляўся і раптоўна зьнікаў з поля зроку, парушаючы традыцыі раскруткі ў музычнай сфэры.

«Музыка – не гульня, а ўсё астатняе ня мае значэньня», – погляд гурта на творчасьць.

Сайт гурта sokcrew.nm.ru.

Склад:

  • Jonny – drums
  • Gorik – bass
  • Leha – guitar
  • JiM – guitar
  • Bond – percussions drums
  • Volas – vocals

Трэк:




Раздрукаваць | Праглядаў 5831|
 
 
In 0.0933 seconds.