SKA!RB

 

Гурт стварыўcя летам 2004 года. А афіцыйным днём народзінаў хлопцы лічаць 15 ліпеня – у гэты дзень адбылася першая рэпэтыцыя.

Вынікам першых рэпэтыцыяў былі песьні «Лета», «DIY pornozine».

Зрабілі песьні і сышлі на летнія вакацыі, зь якіх вярнуліся ня ўсе :). Таму ў гурце былі зьмены некаторых музыкаў.

Баявое хрышчэньне першым канцэртам каманда прайшла 24 сьнежня 2004 года ў культавым менскім клюбе «28» (rip) на разагрэве піцерцаў «Морэ&Рэльсы».

Пасьля ў гурта пачаліся частыя канцэрты. Галоўнай падзеяй у жыцьці SKA!RB на той час стала вандроўка ў Польшчу – гурт даў пару выступаў у Варшаве і Познані ў межах праекту «Партызанская школа».

«Пацьверджаньнем паступовага набліжэньня да стану музычна-полавай сьпеласьці» гурт лічыць зьяўленьнем у камандзе бубнача ў кастрычніку 2005 года.

Гурт за час існаваньня паўдзельнічаў ужо ў болей трох дзесяткаў канцэртаў і зараз піша нармалёвае студыйнае дэма.

Гурт таксама мае ўласны сайт

Склад:

  • Дзюша С. – голас/гiтара
  • Батон – голас, дзiкiя крыкi
  • Санёк – гiтары
  • Рома Мульт – бас-гiтара
  • Кнопiк – саксафон
  • Коля – труба
  • Гарык – трамбон
  • Лёха – бубны

Трэк:



Раздрукаваць | Праглядаў 5926|
 
 
In 0.0607 seconds.