Metallica выступіць у Менску летам 2014 года

Культавы амерыканскі гурт Metallica выступіць у Беларусі летам 2014 года. Арганізатары цяпер вядуць перамовы пра дакладную дату.
→У Рэчыцу з’едуцца 40 гуртоў з розных краін на буйны фестываль экстрэмальнай музыкі

Двухдзённы фэст у мэталёвай сталіцы Беларусі пройдзе ўжо ў восьмы раз, гэтым разам 25 і 26 жніўня. Metal Crowd Festival штогод збірае аматараў экстрэмальнай музыкі з Беларусі і бліжняга замежжа. У праграме заяўленыя гурты болей чым з 10 краінаў: Італія, Нарвегія, Індыя, Ірландыя, Грэцыя, Бразілія, Германія, Латвія, Польша, Расея, Украіна і Беларусь. Хэдлайнерамі сёлета стануць Graveworm (Італія), Ram-Zet (Нарвегія) і Trail Of Tears (Нарвегія).
→Другая пяцёрка заявак на конкурс Басовішча-2011
Штогод «Басовішча» дае магчымасьць пазнаёміцца з маладымі беларускімі гуртамі. Што зьявілася новага ў беларускай альтэрнатыўнай музыцы? Generation.by працягвае агляд заявак ад маладых гуртоў, што зьвярнуліся на конкурс фэстывалю. І так, другая пяцёрка гуртоў, гатовых пазмагацца за галоўныя прызы на гістарычнай сцэне ў борыку Гарадка на Беласточчыне: знаёмімся з «Абшар», «Верасень», «Гаротніца», Monkey Bite i Metalgues.
→Легендарныя мэталісты Obituary выступілі ў Менску

Легенды сусьветнай мэтал-сцэны адна за адной едуць у Менск. На завяршэньне лета беларускіх мэталістаў парадавалі Obituary — легенды амэрыканскага death-metal. Фотарэпартаж з канцэрту — на Generation.by.
→Заяўкі на конкурс «Басовішча-2010»: гурты Metalgues, DiAS і Volk
Generation.by працягвае агляд гуртоў, якія сёлета паспрабуюць свае сілы ў змаганьні за галоўныя прызы конкурснай часткі фэстывалю «Басовішча» 16-17 ліпеня ў Гарадку (Польшча). Інфармацыя, mp3, амбіцыі на перамогу – у пятай тройцы гуртоў, чые заяўкі арганізатары фэсту прынялі на конкурс: Metalgues, DiAS і Volk.
Metallica ў 180 кілямэтрах ад Менску
Легендарная Metallica выступіла зусім побач зь Беларусьсю — 21 красавіка ў Вільні ў межах сусьветнага турнэ з нагоды выхаду альбому «Death Magnetic» — World Magnetic Tour. «Літва чакала Metallica 30 год» — такім плякатам сустракала вядомых мэталістаў заля віленскай арэны Siemens. Пабачыць канцэрт сваіх куміраў выправілася й нямала беларусаў, а Generation.by пашэнціла зрабіць фотарэпартаж Metallica «з танцпляцу».
→Новы альбом Metallica трапіў у Сеціва, але гурт надзіва паставіўся да гэтага спакойна

Новы альбом Metallica «Death Magnetic» нягледзячы на ўсе засьцярогі ўсё ж трапіў у Сеціва. Адбылося гэта амаль за тыдзень да афіцыйнага рэлізу кружэлкі, які павінен адбыцца 12 верасьня. Гурт, які раней вельмі катэгарычна ставіўся да наяўнасьці сваіх запісаў у Сеціве, цяпер аднак паставіўся да гэтага з разуменьнем.
→Metallica сварыцца з блогерамі

У мінулую сераду Metallica запрасіла папулярных блогераў у Лёндан на вечарыну-праслухоўваньне, прысьвечаную новаму альбому гурта, які зараз рыхтуецца да выпуску. Гэта ўжо дастаткова стандартны прыём, якім карыстаюцца цяпер многія музычныя гурты — бо такія вечарыны дапамагаюць рэклямаваць новыя песьні і альбомы. Аднак празь некалькі дзён пасьля вечарыны Metallica павяла сябе вельмі нечакана ў дачыненьні да блогераў.
→«Mission: Metallica» — сачы за новым альбомам online

Гурт Metallica запусьціў новы сайт, празь які прыхільнікі могуць адсочваць працэс запісу новага альбому. Зарэгістраваным на сайце абяцаюць дастаўку новага альбому ў дзень выпуску.
→Radiohead не плянуе надалей выстаўляць онлайн свае запісы бясплатна, а Metallica толькі задумалася пра такую пэрспэктыву
Лідэр гурта Radiohead Том Ёрк, кажа аб тым, што не зьбіраецца выкладваць наступныя запісы ў онлайн, дазваляючы слухачам плаціць за іх столькі, колькі яны захочуць. Ён сумняецца, што паўтарэньне такога кроку выклікала б значнае павялічэньне ўвагі да творчасьці Radiohead. А бубнач Metallica заявіў днямі, што гурт можа пачаць распаўсюджваць сваю музыку самастойна праз Сеціва.
→