У Рэчыцу з’едуцца 40 гуртоў з розных краін на буйны фестываль экстрэмальнай музыкі

Двухдзённы фэст у мэталёвай сталіцы Беларусі пройдзе ўжо ў восьмы раз, гэтым разам 25 і 26 жніўня. Metal Crowd Festival штогод збірае аматараў экстрэмальнай музыкі з Беларусі і бліжняга замежжа. У праграме заяўленыя гурты болей чым з 10 краінаў: Італія, Нарвегія, Індыя, Ірландыя, Грэцыя, Бразілія, Германія, Латвія, Польша, Расея, Украіна і Беларусь. Хэдлайнерамі сёлета стануць Graveworm (Італія), Ram-Zet (Нарвегія) і Trail Of Tears (Нарвегія).

Фэст пройдзе на тэрыторыі спартыўнага комплексу «Надзея» (вул. Светлагорская Шаша, 1), канцэртныя пляцоўкі знаходзяцца ў раёне ляснога масіву і ракі Ведрыч. Абодва дні будзе працаваць вялікая фэстывальная гандлёвая палатка, дзе музычныя аматары здолеюць набыць рэчы з атрыбутыкай фэсту і гуртоў з праграмы. На месцы будуць арганізаваныя кропкі з харчаваннем і пітвом. 

На сайце фэстывалю ўважліва апісаныя адметнасці даезду на фэст уласным ці грамадскім транспартам, пра месцы паркоўкі, магчымасці начлегу, крамы, абменнікі ды іншыя цікавосткі, актуальныя для наведнікаў.

Кошт квітка на два дні фэсту ад 140 тыс. бел. рублёў да 230 — у залежнасці ад дня пакупкі (чым хутчэй, тым танней), у дзень фэсту кошт — 260 тыс. Аднадзённыя квіткі арыентыровачна па 150 тыс. Дадатковая інфармацыя: +375 29 879-28-49 (мтс), +375 29 657-96-58 (vel).

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0608 seconds.