Radiohead не плянуе надалей выстаўляць онлайн свае запісы бясплатна, а Metallica толькі задумалася пра такую пэрспэктыву
Лідэр гурта Radiohead Том Ёрк, кажа аб тым, што не зьбіраецца выкладваць наступныя запісы ў онлайн, дазваляючы слухачам плаціць за іх столькі, колькі яны захочуць. Ён сумняецца, што паўтарэньне такога кроку выклікала б значнае павялічэньне ўвагі да творчасьці Radiohead. А бубнач Metallica заявіў днямі, што гурт можа пачаць распаўсюджваць сваю музыку самастойна праз Сеціва.
Рашэньне апублікаваць альбом у Сеціве і дазволіць слухачам плаціць за яго столькі, колькі яны захочуць, было прынятае Radiohead пасьля таго, як яны сышлі ад гуказапісвальнай кампаніі EMI. Radiohead так і не назваў дакладных лічбаў атрыманага прыбытку, але фронтмэн Ёрк неяк заявіў, што гурту атрымалася зарабіць на гэтым больш, чым за ўсе ранейшыя альбомы разам узятыя. Альбом In Rainbows быў пазьней выпушчаны і на звычайных кампакт-дысках.
Бубнач Metallica Ларс Ульрых у інтэрвію часопісу Rolling Stone заявіў днямі:
«Мы глядзім, што зрабілі Radiohead і Трэнт Рэзнар, і, мусіць, гадоў праз дваццаць сем, або калі тамака наш чарговы запіс пасьпее, мы будзем глядзець, на якіх умовах можна працаваць зь інтэрнэтам»
Гэтыя выказваньні ад Metallica вельмі нечаканыя. Справа ў тым, што гурт дагэтуль меў славу перакананых змагароў зь бясплатным спампоўваньнем музыкі.
Погляды зьмяніліся магчыма ад таго, што цяпер узаемаадносіны Metallica са сваім лэйблам, складаюцца ня проста; ва усякім разе, Ульрых заявіў, што іх бліжэйшы альбом будзе апошнім, які выйдзе на Warner Music, і музыкі думаюць, што рабіць далей.