Мэнэджэры Radiohead узнагароджаныя за рэвалюцыйны падыход да продажу музыкі

«Наватарамі году» прызнаныя мэнэджэры Radiohead на ўчорашняй цырымоніі The MediaGuardian Innovation Awards у Лёндане за рэвалюцыйны экспэрымэнт з продажам альбому «In Rainbows» праз Сеціва.

­


Выява з вокладкі альбому Radiohead «In Rainbows»

Нагадаем, апошні альбом гурта распаўсюджваўся праз інтэрнэт, а кошт mp3 вызначалі самі прыхільнікі Radiohead. Калі раней песьні пірацкім шляхам прасочваліся ў інтэрнэт, то зараз сам гурт выклаў іх для спампоўваньня, прапанаваўшы фэнам пазначаць свой кошт ад 99 пэнсаў да 99,99 фунтаў. 

Такім чынам, гурт пайшоў у абыход буйных лэйблаў і заняўся продажам музыкі ў інтэрнэце самастойна. Амэрыканцы, якія пампавалі «In Rainbows» з Сеціва, плацілі за яго ў сярэднім 8,05 даляраў, жыхары іншых краінаў — 4,64 даляры. А на CD альбом распаўсюджваўся за 13.98 даляраў.

Па словах журы The MediaGuardian Innovation Awards, мэнэджэры гурта Bryce Edge і Chris Hufford «прапанавалі рэвалюцыйную ідэю, якая амаль што імгненна карэнным чынам зьмяніла шлях распаўсюду музыкі».

tarka 22:10, 07/03/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0573 seconds.