Больш за палову фанатаў Radiohead вырашылі не плаціць за новы альбом

За чатыры тыдні 62 адсоткаў тых, хто спампаваў новы альбом Radiohead «In Rainbows», не заплацілі за яго ані грошыка. Астатнія выклалі ў сярэднім па 6 даляраў — такія дадзеныя прадставіў comScore Inc. Свой сёмы альбом Radiohead вырашыў распаўсюджваць толькі праз інтэрнэт, а вызначаць кошт мусяць фанаты.

­

У пэрыяд 1–29 кастрычніка каля 1,2 мільёны людзей наведалі сайт Radiohead. Але не вядома дакладна, колькі зь іх набылі альбом.

40 адсоткаў амэрыканцаў, якія пампавалі альбом «In Rainbows», заплацілі за яго. Сярэдняя сума, у якую фанаты гурта ў ЗША ацанілі альбом, — 8,05 даляраў.

Жыхары іншых краінаў аказаліся больш сквапнымі: 4,64 даляры.

Сама канцэпцыя продажу альбома «In Rainbows» толькі праз сеціва, ускалыхнула музычную індустрыю. Пакуль рана казаць, ці стане такая практыка пасьпяховай. Але сквапнасьць прыхільнікаў «дыназаўраў» року расчароўвае.

Фота з 8notes.com ­

­­­
SlaDa 15:41, 07/11/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0593 seconds.