Колькі плаціць за новы альбом Radiohead вырашаць фанаты

Radiohead зрабіў «крок канём»: новы альбом гурта зьявіцца толькі ў інтэрнэце, а кошт кампазыцыяў будуць вызначаць самі слухачы. Такі ўчынак ужо камэнтуюць як гульню не па правілах музычнай індустрыі.

Легендарныя Radiohead сказалі «не» музычным крамам. Новы альбом «In Rainbows» будзе даступны для пампаваньня з 10 кастрычніка, пры чым без абмежаваньняў на далейшае капіяваньне.

І што самае цікавае, фанаты могуць самастойна вырашаць, колькі яны гатовыя заплаціць любімаму гурту за ягоны новы шэдэўр.

Гэта — ўдар па палітыцы сэрвісу iTunes, які прапаноўвае трэкі па 99 цэнтаў. Кошт альбомаў атрымоўваецца каля 10–12 даляраў. А Radiohead вырашалі пайсьці сваім шляхам і прадаваць музыку самастойна, а таксама падрыў канцэпцыі «музыкі за грошы».

Згодна папярэднім апытаньням, 40 адсоткаў фанатаў гатовыя выкласьці ў сярэднім ад 2 да 10 даляраў за альбом.

Таксама можна будзе замовіць і фізычнае ўвасабленьне «In Rainbows», але не раней пачатку наступнага году. Праўда, каштаваць будзе дорага, вельмі дорага. Але перад тым, як жахнуцца суме, узважце тое, што будзе ўнутры: два вінілы, адмысловы CD з кампазыцыямі, якія не ўвайшлі на «In Rainbows», а таксама розныя фотаздымкі і іншыя такога кшталту сюрпрызы. Каштаваць гэтае шчасьце будзе, у залежнасьці ад памеру, 40 або 82 даляры.

Што тычыцца крамаў, калі альбом і зьявіцца на паліцах, то вельмі ня хутка. Такая палітыка музыкаў выклікае сур’ёзную занепакоенасьць буйных лэйблаў. Цікава, ці возьме хто іншы прыклад з Radiohead?

SlaDa 17:30, 02/10/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0647 seconds.