Metallica ў 180 кілямэтрах ад Менску
Легендарная Metallica выступіла зусім побач зь Беларусьсю — 21 красавіка ў Вільні ў межах сусьветнага турнэ з нагоды выхаду альбому «Death Magnetic» — World Magnetic Tour. «Літва чакала Metallica 30 год» — такім плякатам сустракала вядомых мэталістаў заля віленскай арэны Siemens. Пабачыць канцэрт сваіх куміраў выправілася й нямала беларусаў, а Generation.by пашэнціла зрабіць фотарэпартаж Metallica «з танцпляцу».
З.Ы. Эмоцыі накрываюць дагэтуль. Падрабязьней пра сам канцэрт у словах — тут жа крыху пазьней, а вялікія здымкі на кампактную камэру ўжо зараз у фотаблогу Generation.by.
Каментары праз FACEBOOK