У Беларусі нарэшце можна карыстацца Твітэрам праз мабільнік
Life:) стаў першым беларускім правайдэрам, абанэнты якога атрымалі магчымасьць карыстацца Твітэрам праз смс-паведамленьні. У мэню сацыяльнай сеткі ўжо зьявілася опцыя, якая дазваляе зьвязаць Твітэр-акаўнт з нумарам мабільнага тэлефону гэтага правайдэра.
→Міхалок: пакуль пісалі «Весёлые картинки», сыходзіў у запой два разы
Ужо некалькі гадоў краіна са зьдзіўленьнем, доляй гонару і няменшай доляй зайздрасьці назірае за чароўнай эвалюцыяй Сяргея Міхалка і кампаніі з вобразаў і станаў буйных п’яніц у накірунак адчайных агітатараў-анарха-сындыкалістаў з накачанай біцухай і бляскам у вачох. На прэзэнтацыі новага альбому «Ляпісы» паўсталі перад журналістамі ў сваёй чарговай глыбока ізатэрычнай рэінкарнацыі. Для якой візуальная абалонка — толькі нагода для вывучэньня ўнутранага сэнсу, а жыцьцё пазбаўленае зьнешняга сьвету, паўсюдных селебрыці і тусовак.
→Unreal Student Life: «мазгі ўшчэнт»
Так завецца адзін з экспанатаў, выстаўленых на студэнцкім арт-фэсьце «Unreal Student Life», які ўчора адчыніўся ў менскім Музэі кіно. Цягам 14 дзён наведвальнікаў фэсту чакаюць пэрформансы, музыка, відэа-інсталяцыі і іншыя наступствы жыцьцядзейнасьці студэнтаў.
→«Менск – гэта вялікая прастора для творчасьці»
4 кастрычніка ў галерыі "Падземка" прайшла прэзэнтацыя праекта Horad Miensk, прысьвечанага сталіцы Беларусі. Акрамя магчымасьці пазнаёміцца з стваральнікамі сайту, можна было паслухаць "гарадзкую" музыку гуртоў Urban life і Rahis, а таксама прыняць удзел у конкурсах.
→