У Беларусі нарэшце можна карыстацца Твітэрам праз мабільнік

Life:) стаў першым беларускім правайдэрам, абанэнты якога атрымалі магчымасьць карыстацца Твітэрам праз смс-паведамленьні. У мэню сацыяльнай сеткі ўжо зьявілася опцыя, якая дазваляе зьвязаць Твітэр-акаўнт з нумарам мабільнага тэлефону гэтага правайдэра.

Найбольш папулярны сэрвіс мікраблогаў Твітэр мусіць цяпер стаць яшчэ больш масавым у Беларусі, бо адна з мабільных кампаній далучылася магчымасьць праглядаць, абнаўляць і крочыць за карыстальнікамі праз мабільныя тэлефоны нават бяз выйсьця ў Сеціва. Адпаведны смс-сэрвіс запушчаны сёньня.


Твітэр разам зь іншымі сацыяльнымі сеткамі называлі галоўнымі сродкамі мабілізацыі дэманстрантаў у час нядаўніх рэвалюцыяў у Тунісе і Эгіпце. У некаторых аўтарытарных краінах Твітэр забаронены

Адно сыходзячае смс-паведамленьне каштуе 129 рублёў.

Раней беларускія абанэнты, у адрозьненьні ад сваіх суседзяў, былі пазбаўленыя магчымасьці правяраць і абнаўляць Твітэр праз смс-сэрвісы мабільных тэлефонаў.

Дакладная колькасьць беларускіх карыстальнікаў Твітэру невядомая. У траўні 2010 году Яндэкс налічваў у Беларусі 18 тысячаў юзэраў сеткі. Большасьці карыстальнікаў Твітэру ад 26 да 44 гадоў, якія абнаўляюць свой статус штодня. 37% юзэраў сацыяльнай сеткі карыстаюцца ёй праз мабільныя тэлефоны.

Падрабязьней пра сэрвіс у сетцы Twitter і на афіцыйнай старонцы Life:).

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0586 seconds.