Дзе сустрэнуцца рэктары ЭГУ і БНТУ?

Дзе сустрэнуцца рэктары ЭГУ і БНТУ?

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт стаў сябрам Міжнароднай асацыяцыі ўнівэрсытэтаў. Знамянальна, што сярод 150 яго сяброў ёсьць яшчэ адзін беларускі ўнівэрсытэт — БНТУ. Такім чынам рэктары двух гэтых паважаных ВНУ атрымалі магчымасьць перакрыжавацца на бліжэйшым форуме арганізацыі.

→…
14.09.2010
Андрэй Сьмятаньнікаў

Студэнты vs Адміністрацыя гарадзенскага ўнівэрсытэта

Студэнты-стыпэндыяты праграмы імя Каліноўскага зьвярнуліся ў Эўрапейскую асацыяцыю ўнівэрсытэтаў з просьбай спыніць сяброўства Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Янкі Купалы ў асацыяцыі.

→…
14.08.2006
Воля Кузьміч

Эўракамісія сочыць за падзеямі вакол выключэньня Тацяны Хома

Benita Ferrero-WaldnerЗьвяз нацыянальных студэнцкіх аб’яднаньняў Эўропы ESIB праз свае кантакты ў Эўрапарлямэнце зьвярнуўся да Эўрапейскай Камісіі. Так, у сьнежні дэпутат эўрапарлямэнту ад Швэцыі Ёонас Сйостэд накіраваў у Эўракамісію і Савет Эўропы адмысловы ліст. У ім уздымалася пытаньне, ці зьбіраюцца яны падтрымоўваць студэнтку і як будуць рэагаваць на сытуацыю, у якой апынулася Тацяна Хома.  

На пачатку лютага Benita Ferrero-Waldner (на фота) ад імя Эўракамісіі напісала адказ. У ім Камісія выказвае заклапочанасьць з прычыны парушэньняў правоў чалавека на Беларусі. І асабліва зьвяртае ўвагу на абмежаваньне правоў беларускіх студэнтаў. 

→…
07.02.2006
vojur

Рэктар Шымаў адказаў прэзыдэнту Эўрапейскай Асацыяцыі Ўнівэрсытэтаў на прыпыненьне сяброўства БДЭУ у гэтай арганізацыі

У адказ на прыпыненьне сяброўства Беларускага Дзяржаўнага Эканамічнага Унівэрсытэта ў ЭАУ рэктар Шымаў заявіў, што выключэньне Тацяны Хома – гэта толькі адзін з выпадкаў выключэньняў, зробленых за апошні год.

→…
08.12.2005
Юра Сідун

Рэктар БДЭУ адмовіўся сустрэцца з эўрапейскімі амбасадарамі

Рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Ўладзімер Шымаў адмовіўся сустрэцца з дэлегацыяй паслоў Эўрапейскага Зьвязу, якія мелі намер абмеркаваць з рэктарам сытуацыю, што склалася вакол адлічэньня з ўнівэрсытэту студэнткі Тацяны Хома.

→…
07.12.2005
Воля Кузьміч

“Мы спыняем сяброўства БДЭУ, пакуль унівэрсытэт ня зможа гарантаваць абароны студэнтаў”

Cяброўства БДЭУ ў Эўрапейскай асацыяцыі ўнівэрсытэтаў будзе адноўленае толькі пасьля таго, як Тацяну Хому зноў залічаць у студэнты. Пра гэта Беларускай Свабодзе паведаміў дырэктар праграмаў разьвіцьця асацыяцыі Дэвід Кроўсэр. Прарэктар па навучальнай працы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Сяргей Шаўрук гаворыць, што іх унівэрсытэт ніколі не атрымліваў ад эўрапейскай асацыяцыі ніякіх матэрыяльных дабротаў, а толькі спраўна плаціў немалыя сумы штогадовых складак.

→…
06.12.2005

Эўрапейская асацыяцыя ўнівэрсытэтаў прыпыняе супрацоўніцтва зь Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэтам

У зьвязку з рашэньнем рэктара БДЭУ У.М. Шымава выключыць Тацяну Хома, студэнтку 4 курса, за ўдзел у сустрэчы нацыянальных студэнцкіх зьвязаў Эўропы (ESIB) без дазволу ўнівэрсытэту, Эўрапейская асацыяцыя ўнівэрсытэтаў прыпыняе супрацоўніцтва з гэтым беларускім унівэрсытэтам і заклікае ўсіх сябраў асацыяцыі спыніць іх стасункі з БДЭУ.

→…
05.12.2005
Юра Сідун

Выключэньне Тацяны Хома з БДЭУ выклікала хвалю абурэньня сярод беларускіх студэнтаў і эўрапейскіх структураў (падрабязьнасьці)

Студэнтка 4 курса міжнародных эканамічных адносінаў БДЭУ Тацяна Хома выключаная з унівэрсытэта 24 лістапада загадам рэктара У.М. Шывама. Тацяна зьяўляецца адной зь лепшых студэнтак факультэта, ніколі ня мела заўвагаў з боку адміністрацыі ўстановы. 11 лістапада Тацяна Хома ў французскім горадзе Рэймс была абраная ў кіраўніцтва буйнейшай эўрапейскай студэнцкай арганізацыі “ESIB – Нацыянальныя студэнцкія аб’яднаньні Эўропы”. Тацяна стала першай асобай з Усходняй Эўропы, якая заняла такую пасаду. Прычынай выключэньня студэнткі-выдатніцы пазначаны факт яе “самавольнага выезду ў Францыю” і знаходжаньне там на працягу трох дзён у час навучаньня.

→…
28.11.2005
Воля Кузьміч

Эўрапейская Асацыяцыя Унівэрсытэтаў (EUA) падрыхтавала свой зварот ад імя унівэрсытэтаў да сустрэчы міністраў у Бэрліне

Эўрапейская Асацыяцыя Унівэрсытэтаў (EUA) падрыхтавала свой зварот ад імя ўнівэрсытэтаў да сустрэчы міністраў у Бэрліне, якая адбудзецца ў верасьні як частка бягучага Балоньскага працэсу. EUA была створана 31 сакавіка 2001 года і стала вынікам абьяднаньня CRE-Association of European Universities i Confederation of EU Rectors' Conferences.

→…
05.08.2003
Тацяна Хома

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0823 seconds.