“Мы спыняем сяброўства БДЭУ, пакуль унівэрсытэт ня зможа гарантаваць абароны студэнтаў”

Cяброўства БДЭУ ў Эўрапейскай асацыяцыі ўнівэрсытэтаў будзе адноўленае толькі пасьля таго, як Тацяну Хому зноў залічаць у студэнты. Пра гэта Беларускай Свабодзе паведаміў дырэктар праграмаў разьвіцьця асацыяцыі Дэвід Кроўсэр. Прарэктар па навучальнай працы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Сяргей Шаўрук гаворыць, што іх унівэрсытэт ніколі не атрымліваў ад эўрапейскай асацыяцыі ніякіх матэрыяльных дабротаў, а толькі спраўна плаціў немалыя сумы штогадовых складак.

→…
06.12.2005

Студэнтку выключаюць з унівэрсытэта за тое, што яна была абраная ў кіраўніцтва эўрапейскай студэнцкай арганізацыі

Тацьцяна ХомаСёньня, 24-га лістапада, Тацяне Хоме, студэнтцы факультэта міжнародных эканамічных адносінаў БДЭУ, прарэктар унівэрсытэта С.В. Шаўрук паведаміў што яе выключаюць з унівэрсытэта. Два тыдні таму яна была абраная ў Праўленьне Саюза нацыянальных студэнцкіх аб’яднаньняў Эўропы ESIB – буйнейшай эўрапейскай студэнцкай арганізацыі, якая займаецца абаронай правоў і інтарэсаў студэнтаў у Эўропе.

Афіцыйнай прычынай выключэньня адміністрацыя ўнівэрсытэта называе тое, што Тацяна прапусьціла 3 дні заняткаў без дазволу дэканата для ўдзелу ў Зьезьдзе ESIB у Францыі, дзе і адбываліся выбары новага кіраўніцтва арганізацыі. Аднак некаторыя супрацоўнікі ўнівэрсытэта ў прыватных размовах кажуць, што патрабаваньне выключыць Тацяну паступіла зь Міністэрства адукацыі па прычыне абраньня Тацяны ў Праўленьне ESIB. 

→…
24.11.2005
Юра Сідун

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0521 seconds.