Часопісу «Студэнцкая Думка» — 10 год

13 красавіка 1999 г. Мінінфармацыі РБ зарэгістравала незалежны моладзевы часопіс CD / «Студэнцкая Думка». Задоўга да эпохі татальнай кампутарызацыі і youtube стваральнікі адзінага ў краіне выданьня з канцэпцыяй «шэрага глянцу» штомесяца распаўсюджвалі вірус непрыкрытага індывідуалізму і здаровай правакацыі.
→«Студэнцкі LifeHack» ад мультымэдыя часопісу «34»

Каманда мультымэдыя часопісу «34» падрыхтавала нумар пад кодавай назвай «Студэнцкі LifeHack». «Не адчыняй вокны, дзьверы і гэтае відэа да 9.03!» — папярэджваюць аўтары ў кароткіх рэклямных роліках.
→Guidebook: Адукацыя за мяжой

Выйшаў новы падвоены нумар мультымэдыя часопіса «34», прысьвечаны атрыманьню вышэйшай адукацыі за мяжой — «Studying Abroad: Theory & Practice».
→Выйшаў новы нумар мультымэдыйнага часопісу «34» MUSIC UP

Як вы думаеце, ці верыць група «Таварыш Маўзэр» у «чорныя сьпісы»? А чаму сканала «Музыкальная газета» і што мы згубілі разам зь яе сьмерцю? Дарэчы, каб вы ведалі, як шчэмяць музыкаў у іншых краінах і што з гэтага атрымліваецца... То напэўна не глядзелі б, ня слухалі і не чыталі Music Under Pressure – новы выпуск мультымедыйнага праекту «34».
→Выйшаў новы нумар мультымэдыйнага часопісу «34» ECO/ Экалёгія на тры літары

Чаму ў Беларусі няма Грынпісу, што такое лякальная экалёгія і экалайфстайл па-беларуску, ці патрэбныя памерлым жывёлам цэрквы, куды зьнікла рапсавае паліва, а таксама шакавальныя сусьветныя экатрэнды і экамультфільмы з дубляжом на беларускую мову. Экалёгія – тэма новага выпуску мультымэдыйнага часопісу «34».
→
Эўрапейскія вожыкі абпаўзаюць Беларусь па пэрымэтры

Што б там ні казалі іміджмэйкеры Беларусі пра буслоў і зуброў, ісьціннанародны сымбаль нашай краіны – вожык. Колькі разоў вы кармілі яблычкам жывога зубра? Ці слухалі калі-небудзь, як тупае па бабульчынай кухні і тыцкае дзюбай у сподачак злоўлены на ноч бусьлік? То-та ж.
→«Рок за Баброў 2006»: фотарэпартаж
Выбар, на які фэст “Баброў” ехаць – “Рок за Баброў” ці “Beatles Forever” – выпаў на першы варыянт. І сам горад Бабруйск згуляў тут не апошнюю ролю. Аўтобусам, машынаю, аўтастопам, але добрая кампанія studenty.by наведала мэрапрыемства. Глядзіце фотарэпартаж з фэсту, а таксама з заводу, дзе і варыцца "Баброў".
→