Часопісу «Студэнцкая Думка» — 10 год

Часопісу «Студэнцкая Думка» — 10 год

13 красавіка 1999 г. Мінінфармацыі РБ зарэгістравала незалежны моладзевы часопіс CD / «Студэнцкая Думка». Задоўга да эпохі татальнай кампутарызацыі і youtube стваральнікі адзінага ў краіне выданьня з канцэпцыяй «шэрага глянцу» штомесяца распаўсюджвалі вірус непрыкрытага індывідуалізму і здаровай правакацыі.

→…
14.04.2009

«Студэнцкая Думка» 1928-га году: «хоць зарэж – вучыцца немагчыма!»

Студэнцкая думка 

«Студэнцкая думка» — продак той каляровай і глянцавай, якую мы ведалі ў 2000-я – упершыню выйшла ў Вільні, у 1924 годзе. У іх ня было акаўнтаў у ЖЖ, мабілак ды нават электроннай пошты, але тэмы ў жывых галасох студэнтаў, якія назаўсёды засталіся ў часопісе, амаль тыя ж самыя, пра якія гавораць ды пішуць сёньня. Гэтак жа як і цяпер на ляноту да вучобы скардзяцца ў Livejournal, скардзіліся амаль стагодзьдзе таму беларускія студэнты ў папяровым часопісе, разважалі пра беларускамоўнае навучаньне ў БДУ, спрабавалі ствараць студэнцкія аб’яднаньні.

→…
21.10.2008
Кацярына Безмацерных

Зь менскіх крамаў канфіскавалі ўвесь наклад часопіса «Студэнцкая думка»

Студэнцка думкаМіліцыянты наведалі сёньня буцікі і іншыя модныя крамы Менску, дзе працяглы час бясплатна распаўсюджваецца вядомы моладзевы часопіс. На ўладальнікаў крамаў былі складзеныя пратаколы і ўзятае падпіска аб тым, што яны больш ня будуць браць да сябе на распаўсюд «Студэнцкую думку». 

→…
16.11.2005
Юра Сідун

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.052 seconds.