Зь менскіх крамаў канфіскавалі ўвесь наклад часопіса «Студэнцкая думка»

Студэнцка думкаМіліцыянты наведалі сёньня буцікі і іншыя модныя крамы Менску, дзе працяглы час бясплатна распаўсюджваецца вядомы моладзевы часопіс. На ўладальнікаў крамаў былі складзеныя пратаколы і ўзятае падпіска аб тым, што яны больш ня будуць браць да сябе на распаўсюд «Студэнцкую думку». 

Людзі, якія былі ў гэты час ў крамах вельмі абураныя дзеяньнямі міліцыі. Па іх расповедах, міліцыянты нават забіралі часопіс з рук ў тых пакупнікоў, хто пасьпеў ужо атрымаць сабе асобнік. Замест тлумачэньня людзям казалі: “Теперь "Студэнцкая Думка" запрещена”.

Рэдакцыя “Студэнцкай думкі” ў разгубленасьці: “Мы не рабілі нічога супрацьзаконнага і таму ня ведаем, чаму так атрымалася. Але зараз спрабуем разабрацца ў сытуацыі” 

Часопіс “Студэнцкая думка” мае вялікую гісторыю. Аднайменнае выданьне выходзіла ў пачатку 20-га стагодзьдзя. У пачатку 90-х яно было адноўленае, як невялічкае выданьне “Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў”. Але пазьней “Студэнцкая Думка” стала паўнавартасным незалежным часопісам. З характэрным для такіх выданьняў якасным друкам і глянцавымі старонкамі.

СДзічка”, як называюць часопіс адданыя чытачы, піша пра маладых людзей, стыль, моду, музыку і іншыя цікавыя тэмы з жыцьця маладога пакаленьне. «Студэнцкая Думка» – унікальны часопіс для Беларусі. Ён выдаецца па-беларуску, клясычным правапісам, але пры гэтым яго чытае большасьць актыўнай моладзі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0635 seconds.