Выйшаў новы нумар мультымэдыйнага часопісу «34» ECO/ Экалёгія на тры літары

Чаму ў Беларусі няма Грынпісу, што такое лякальная экалёгія і экалайфстайл па-беларуску, ці патрэбныя памерлым жывёлам цэрквы, куды зьнікла рапсавае паліва, а таксама шакавальныя сусьветныя экатрэнды і экамультфільмы з дубляжом на беларускую мову. Экалёгія – тэма новага выпуску мультымэдыйнага часопісу «34».


Таксама ў нумары няцяжка знайсьці відэарэпартаж пра падазроныя лесапілкі ў Вілейскім раёне, матэрыялы пра іншыя — апрача чалавечай — цывілізацыі на зямлі, экарадыкалаў ад PETA ці Animal Liberation Front, must watch фільмаў з экападтэкстам, а ў якасьці дэсэрту – некалькі экапрынтоў на майкі.

 

Даведка: часопіс «34» – андэграўндны мультымэдыйны непалітычны беларускі праект, які ўяўляе сабой згустак відэа, аўдыё, флэш-графікі, фота і тэкстаў, якія ствараюцца маладымі энтузіястамі з абвостраным пачуцьцём сацыяльнай адказнасьці і распаўсюджваюцца «хэнд-ту-хэнд» на CD-дысках. Больш пра часопіс можна даведацца праз суполку ў livejournal.

15:55, 12/02/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0568 seconds.