Выйшаў новы нумар мультымэдыйнага часопісу «34» MUSIC UP

Як вы думаеце, ці верыць група «Таварыш Маўзэр» у «чорныя сьпісы»? А чаму сканала «Музыкальная газета» і што мы згубілі разам зь яе сьмерцю? Дарэчы, каб вы ведалі, як шчэмяць музыкаў у іншых краінах і што з гэтага атрымліваецца... То напэўна не глядзелі б, ня слухалі і не чыталі Music Under Pressure – новы выпуск мультымедыйнага праекту «34».

часопіс «34» 

Таксама ў нумары:

  • матэрыял пра тое, за што і супраць чаго спяваюць музыкі ўсяго сьвету,
  • топ-5 менскіх кропак, дзе можна зарабіць музыкай;
  • «the best» самаробных кліпаў;
  • чым, акрамя музыкі, зарабляюць на жыццё беларускія музыкі;
  • як змагаліся з совіет паўэр беларускія бітнікі і хіпозы – рарытэтнае відэа з біт-фэсту, што праходзіў у менскім РТІ ў 1968 годзе.

Даведка: часопіс «34» – андэграўндны творчы проджэкт. Так бы мовіць, згустак відэа, аўдыё, флэш-графікі, фота і тэкстаў, якія ствараюцца маладымі энтузіястамі з абвостраным пачуцьцём сацыяльнай адказнасьці. Больш пра часопіс – у суполцы livejournal.

13:03, 21/03/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0538 seconds.