Guidebook: Адукацыя за мяжой

Выйшаў новы падвоены нумар мультымэдыя часопіса «34», прысьвечаны атрыманьню вышэйшай адукацыі за мяжой — «Studying Abroad: Theory & Practice».

У «Тэорыі» (CD 1) усё проста: вычарпальная і вывераная да дробязяў інфармацыя пра асаблівасьці навучаньня ў 14 краінах (кошты, патрабаваньні, спэцыяльнасьці, стыпэндыі, кантакты, бытавуха), электронныя каталёгі ўнівэраў, карысныя «актыўныя» спасылкі, а таксама парады беларусаў, якія зараз навучаюцца за мяжой.

Камусьці вучыцца там – як мёдам намазана; хтосьці пасьля сэмэстру істрыць канькі на радзіму, але адназначна – там інакш. Ды і досьвед сьведчыць: адэкватныя людзі пасьля сканчэньня якога-небудзь Оксфарду ці Прынстану вяртаюцца сюды. І ня толькі з патрыятычных памкненьняў. Там яны ў самым лепшым выпадку могуць стаць прадаўжальнікамі. Тут яны ператвараюцца ў пачынальнікаў.

У «Практыцы» (CD 2) некалькі ні да чаго не абавязваючых матэрыялаў пра тое, як польскі студэнт стаў міліянэрам, зарабіўшы на ўласным хобі, як жыве, вучыцца і працуе прасунутая дацкая моладзь, чым у вольны час займаецца студэнт-стаматоляг з Каўнаса і як зьняць відэа-ролік, які пакажуць на MTV і т.п.

Краіны:

  • Брытанія
  • Балтыя
  • Баўгарыя
  • Нідэрлянды
  • Гішпанія
  • ЗША
  • Ірляндыя
  • Італія
  • Канада
  • Германія
  • Польшча
  • Францыя
  • Чэхія
  • Швэцыя

Спампаваць “GUIDEBOOK: АДУКАЦЫЯ ЗА МЯЖОЙ” (55 Мб) можна тут (або тут )

Паводле 4asapopi3

12:25, 03/12/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0611 seconds.