Flash: у пагоні за кадрам
У новай флэшцы-замалёўцы талісман Generation.bY – вожык, натхнёны фотаздымкамі Юры Сідуна, які акурат сёньня сьвяткуе свой дзень народзінаў, выбраўся ў фота паляваньне палёт. Усе супадзеньні невыпадковыя. Беражыце сябе!
2 лютага — Дзень Вожыка! Што б там суркі і не казалі…
Вядомы Дзень Сурка насамрэч паўстаў з Дня Вожыка. І хаця сусьветную вядомасьць сьвяту прынесьлі суркі, 2 лютага, якраз пасярэдзіне зімы, — Дзень Вожыка, які выбіраецца з норкі, каб распавесьці, ці хутка вясна.
→Эўрапейскія вожыкі абпаўзаюць Беларусь па пэрымэтры
Што б там ні казалі іміджмэйкеры Беларусі пра буслоў і зуброў, ісьціннанародны сымбаль нашай краіны – вожык. Колькі разоў вы кармілі яблычкам жывога зубра? Ці слухалі калі-небудзь, як тупае па бабульчынай кухні і тыцкае дзюбай у сподачак злоўлены на ноч бусьлік? То-та ж.
→Пад'ём! На сувязі Generation.bY.
Раптоўнае зьяўленьне на месцы сайту флэшкі з вожыкам, які мірна сьпіць і не зьвяртае ўвагу на будзільнік, было нечаканкаю для абсалютнай большасьці наведвальнікаў сайту. Інтрыга, кансьпірацыя і нават шок - і ўсё гэта з пятніцы, 13-га.
→Мультфільм «Навагодняя праўда пра вожыкаў»
Тэрмінова набывайце мандарыны! Сьвята само ня прыйдзе - яго трэба рабіць ;). Са сьнегам мы ўжо крыху пастараліся — пяшчотныя буйныя сьняжынкі, настрой сьвята і навагоднія нечаканкі — усё ў новым мульце «Навагодняя праўда пра вожыкаў». Welcome!
→«Вожык у тумане». Цяпер і плюшавы.
«И еще Ёжик думал о Лошади. Как она там, в тумане…"
Культаваму мультфільму «Вожык у тумане» ужо больш за 30 год. Зараз гэта сусьветная клясыка і ўзор мультыплікацыі. Колькасьць яго фэнаў толькі расьце. А японцы пранікліся Вожыкам настолькі, што зрабілі плюшавыя цацкі — выглядам адзін у адзін, як у мульціку.
Віншуем з Днём Студэнта!
Жадаем усім нам посьпехаў!
Свабодных думак, упэўненых дзеяньняў!
Рэдкіх і кароткіх сэсіяў,
добрых дэканаў ды незалежных старастаў!
А таксама салодкага сну, смачнай ежы і халоднага піва!
Будзь разам з намі!
→