«Унікальны па дызайне» стадыён пабудуюць у Барысаве
У барысаўскага клюбу БАТЭ ужо праз два гады можа зьявіцца сучасны футбольны стадыён на 13 тысячаў гледачоў, які будзе поўнасьцю адпавядаць эўрапейскім стандартам. Праект стадыёну, распрацаваны славенскімі архітэктарамі, трапіў у прэсу, дзе ён адразу быў абвешчаны «надзіва танным» і «ўнікальным па дызайне».
→«Rebe Skrypa» — новы альбом лідэра zygimont VAZA Сяргея «Скрыпы» Скрыпнічэнкі
«Rebe Skrypa» падрыхтаваны ў верасьні 2008 году і зьяўляецца чарговай сольнай працай музыкі. У дзевяці кампазыцыях з блізкаўсходнімі матывамі і вядомая «Hava Nagila» у цяжкой апрацоўцы, і інструмэнтальнае ўвасабленьне Амэрыкі пачатку 1960-х, і вяртаньне аўтара ў час уласнага юнацтва, і рамантычныя баляды.
Запісваў і зводзіў альбом Скрыпа сам – на ўласнай хатняй студыі. Новы інструмэнтальны альбом даступны ў Сеціве для вольнага спампоўваньня.
→У Сеціва выкладзены дуэт Лявона Вольскага і Ўладзіміра Пугача з праекту ў стылістыцы 50-70-х
Патрыятычны дуэт прысьвечаны рэкам і азёрам Беларусі. Запісаная песьня ў межах анансаванага раней супольнага музычнага
Творчая група «Осмос» прэзэнтавала першыя DVD з сэрыі «Graffiti Live»
Першымі пабачылі сьвет дыскі з запісамі канцэртаў Neuro Dubel i The UNB. Прэзэнтацыя першых DVD з сэрыі «Graffiti Live» прайшла 19 лістапада ў клюбе Graffiti. Абодва дыскі сапраўдны ўнікальныя — за ўсю 19-гадовую гісторыю Neuro Dubel і 25-гадовы музычны стаж The UNB — гэта першыя дыскі з запісамі жывых выступаў гуртоў.
На прэзэнтацыі кіраўнік «Осмос» Паша Юрцэвіч тлумачыў, хто сапраўдны герой дыскаў, а Аляксандар Кульлінковіч узгадваў, зь якой тэмпэратурай выступаў на запісаным канцэрце, распавядаў показкі і тлумачыў, што значыць Neuro Dubel без другога вакаліста Юры Навумава.
→ZigZag зьняў відэа на кавэр «Танкаў» Neuro Dubel
2 сакавіка, а 23.30 на тэлеканале MTV Менск адбудзецца прэм’ера кліпа гурта ZigZag на кавэр добравядомых дзюбелеўскіх «Танкаў». Відэа атрымалася глямурна-гатычным, але, па меркаваньні Аляксандра Кульлінковіча, вельмі дабротным. Сам лідэр Neuro Dubel таксама зьняўся ў кліпе.
→«Абсалютнае кіно» — новы праект кінатэатра «Перамога»
Яшчэ адна навінка для менскіх кінааматараў. Кінатэатар «Перамога» прадстаўляе праект «Абсалютнае кіно», які распачнецца 20 студзеня з паказаў фільмаў вядомага галяндзкага рэжысэра Алекса ван Вармэрдама.
→Generation.by запусьціў ангельскамоўны блог пра беларускае пакаленьне Y
Мора ў Беларусі няма, але Сеціва нам дапаможа. Belarusian Generation Y logbook альбо «бартавы журнал» — блог
Здаровы bZZik!
“Калі ўсяго баяцца – можна… аблажацца”, - заяўляюць у сваёй дэклярацыі стваральнікі інтэрнэт-праекту bZZ!, які сёньня зьявіўся ў байнэце. BZZ! – крэатыўнае кам’юніці для тых, хто гатовы прасьцябаць родную беларускую рэальнасьць.
→