«Абсалютнае кіно» — новы праект кінатэатра «Перамога»

Яшчэ адна навінка для менскіх кінааматараў. Кінатэатар «Перамога» прадстаўляе праект «Абсалютнае кіно», які распачнецца 20 студзеня з паказаў фільмаў вядомага галяндзкага рэжысэра Алекса ван Вармэрдама.

 

«Абсалютнае кіно» — гэта творы высокай кінэматаграфічнай культуры, актуальныя і аўтарскі своеасаблівыя. Гэта кіно, не абмежаванае жанрам, тэмай, прасторай і часам.

Штомесяц менскіх кінагурманаў, для якіх кінатэатар «Перамога» ужо стаў культавым месцам, чакаюць новыя паказы.

Праект распачынаецца паказам шасьці фільмаў Алекса вон Вармэрдама 20 — 25 студзеня: «Абэль», «Паўночныя людзі», «Сукенка», «Малы Тоні», «Новыя казкі братоў Грым», «Афіцыянт».

З 11 лютага пры падтрымцы Аддзяленьня амбасады Швэцыі ў Менску ў «Абсалютным кіно» Інгмар Бэргман. Ужо добра знаёмыя беларусам фільмы можна будзе ўбачыць на беларускай мове

Увесну чакаюць францускія фільмы — што натуральна для гэтай рамантычнай паравіны году.

Пазьней можна будзе пазнаёміцца з працамі ізраільскіх кінарэжысэраў.

Фота з сайту УП «Кінавідэапракат»­

­
SlaDa 13:07, 17/01/2008 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2395 seconds.