Павал Юрцэвіч: «Осмос — гэта сыстэма, і гэта надоўга»
Дзецішча Паўла Юрцэвіча — творчае аб’яднаньне «Осмос» — адсьвяткавала свой сёмы дзень народзінаў. Гэта тая самая студыя, намаганьнямі якой пабачылі сьвет некалькі апошніх альбомаў «Нэйра Дзюбеля», RockerJoker, «Серебряной свадьбы», зборнікі канкурсантаў і гасьцей «Басовішча» ды іншыя альбомы ды праекты. На Generation.by некалькі словаў ад Паўла пра «Осмос» на сёмым годзе працы і вялікі фотарэпартаж з сьвяткаваньня на беразе Менскага мора.
→Простыя рэчы ад эпатажных Міхея Насарогава і Макса Сірага
Творчае аб’яднаньне «Осмос» прапануе дэбютны альбом «Простые вещи» музычнага праекту «RockerJoker». Гэты творчы тандэм арганізаваны ў жніўні 2009-га двума вядомымі менскімі пэрсанажамі: Міхеем Насарогавым і Максам Сірым.
→Творчая група «Осмос» прэзэнтавала першыя DVD з сэрыі «Graffiti Live»
Першымі пабачылі сьвет дыскі з запісамі канцэртаў Neuro Dubel i The UNB. Прэзэнтацыя першых DVD з сэрыі «Graffiti Live» прайшла 19 лістапада ў клюбе Graffiti. Абодва дыскі сапраўдны ўнікальныя — за ўсю 19-гадовую гісторыю Neuro Dubel і 25-гадовы музычны стаж The UNB — гэта першыя дыскі з запісамі жывых выступаў гуртоў.
На прэзэнтацыі кіраўнік «Осмос» Паша Юрцэвіч тлумачыў, хто сапраўдны герой дыскаў, а Аляксандар Кульлінковіч узгадваў, зь якой тэмпэратурай выступаў на запісаным канцэрце, распавядаў показкі і тлумачыў, што значыць Neuro Dubel без другога вакаліста Юры Навумава.
→