Простыя рэчы ад эпатажных Міхея Насарогава і Макса Сірага

Творчае аб’яднаньне «Осмос» прапануе дэбютны альбом «Простые вещи» музычнага праекту «RockerJoker». Гэты творчы тандэм арганізаваны ў жніўні 2009-га двума вядомымі менскімі пэрсанажамі: Міхеем Насарогавым і Максам Сірым.


  • Міхей Насарогаў — паэт, мастак і вулічны музыкант.
  • Макс Сіры — вядомы беларускі кліпмэйкер.

«Простые вещи» ўжо з посьпехам «абкатаныя» на канцэртных пляцоўках Менску (паб-клюб «Графіці»), Беластоку («Venglovo»), Масквы (фэстываль «Можно» ў клюбе «Икра» і канцэрт у клюбе «Мастерская») і Піцера (клюб «Танцы»). Алка-Бугі, у выглядзе спантаннай акцыі гучалі, і былі вельмі цёпла прынятыя, у электрычцы на культавым маршруце «Масква — Петушкі».

Філязофія альбому «Простые вещи» такая ж простая — забаўляць і куражыць. «RockerJoker» тут не шукае арыгінальных шляхоў і абапіраецца на багаты вопыт кабацка-пабнай музычнай традыцыі: ёмістыя гумарныя тэксты, кароткія «баевікі» ўперамешку зь любоўнай лірыкай. Клясычны набор: бойкі, пісталеты, разьбітыя сэрца, самалюбаваньне і пазытыўная агрэсія.

Апроч музычнай творчасьці «RockerJoker» вядомыя стварэньнем скандальных відэакліпаў для гуртоў «РСП» («Wall-e») і «J:морс» («Мы станем»). Таксама Міхей і Макс актыўна супрацоўнічаюць з творчымі аб’яднаньнямі «Дзеці сонца» і concert agency BOpromo.

Склад:

  • Міхей Насарогаў — укулеле, вакал;
  • Макс Сіры — баян, вакал.
  • Запіс, зьвядзеньне й майстарынг ТА «ОСМОС», 2009 г.
  • Гукарэжысёр — Ігар (Гарык) Плевін
  • Прадусар праекту — Павал Юрцэвіч

Спампаваць альбом «Простые вещи» можна па спасылцы ocmoc.kroogi.com.

13:10, 09/12/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0673 seconds.