Здаровы bZZik!

Калі ўсяго баяцца – можна… аблажацца”, - заяўляюць у сваёй дэклярацыі стваральнікі інтэрнэт-праекту bZZ!, які сёньня зьявіўся ў байнэце. BZZ! – крэатыўнае кам’юніці для тых, хто гатовы прасьцябаць родную беларускую рэальнасьць.  

“bZZ! – гэта адкрытае крэатыўнае кам’юніці, прадстаўнікі якога лічаць, што ў нашай сытуацыі трэба змагацца перш за ўсё супраць нездаровых бZZікаў суайчыньнікаў. “bZZ! папраўляе здароўе ўсім ахвотным. Прыкаліся з тупізны – тут ёй і капец!” – сцьвярджаюць заснавальнікі рэсурсу і прапануюць далучыцца ўсім ахвотных, для каго, напрыклад, словы “Скарына” і “Піцер” зьяўляюцца тэмай для натхненьня.

Татэм кам’юніці – муха звычайная. Муха ніколі не памыляецца! ;) 

Зараз над праектам BZZ! працуе каля 20 студэнтаў. Абмежаваньняў для крэатыву няма. Адзіная ўмова: катэгарычна забараняецца ўжываньне словаў “палітыка”, “прэзыдэнт”, “БТ” і “сінхрафазатрон”.

Стваральнікі рэсурсу сцьвярджаюць, што выступаюць за разьняволеньне канцавінаў суайчыньнікаў, скаваных страхам уляпацца / сказануць / зрабіць што-небудзь ня тое. “І наагул: баяцца – шкодна для здароўя, - сцьвярджаюць bZZ! - Бо ад страху рана разьвіваюцца мімічныя зморшчыны”.

Апрача таго, рэсурс bZZ! пачынае раскрутку SMS-art, email-art, фоташоп-тэнісу, мабілаграфіі і іншых крэатыўных хобі і гулек. Карацей, лезьце на bZZ! – і самі пазырце. 

tarka 18:00, 17/03/2006 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0643 seconds.