Аспірант з Шатландыі склаў серыю дасціпных постэраў #ThisGeneration пра залежнасць ад тэхналогій.
Аджыт Джонсан Нірмал (Ajit Johnson Nirmal) атрымлівае PhD ва Універсітэце Эдынбурга і рэгулярна выкладае ў свой Facebook правакацыйныя карцінкі і постэры. Серыя прынтоў #ThisGeneration, якая якая апісвае «наша пакаленне і залежнасць яго ад тэхналогій» была апублікаваная у канцы сакавіка і вельмі імкліва разыходзіцца па сеціве.

«Апошні раз бачыў: 8 секунд таму. Апошні раз бачыў: 8 месяцаў таму».

«Запрашэнне на вяселле».

Спатканне. «Ты сёння выглядаеш так міла, дзетка».


Павольней: дзеці набіраюць паведамленні.

«Дапамажыце, мне 11 і я цяжарная»
«Дапамажыце, мне 12 і ў мяне лішняя вага»
«Дапамажыце, мне 15 і я ў дэпрэсіі»


«Прывітанне, дарагі, як сёння справы ў школе?» – «Ты можаш прачытаць пра гэта ў маім блогу, тата».

«Калі пытаюцца твой адрас жыхарства»