Студэнтам Акадэміі музыкі прыйдзецца пацясьніцца: да іх падсяляюць кітайскіх пралетарыяў

У інтэрнаце Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Менску ва ўсю ідзе пераробка студэнцкіх пакояў: да будучых скрыпачоў і віялянчэлістаў падсяляюць кітайскіх працоўных. Паведамленьне аб падсяленьні зьявілася празь некалькі дзён пасьля заявы менскіх уладаў аб тым, што ў беларускіх студэнцкіх інтэрнатах чужынцаў больш няма.
→Палову новага інтэрнату БНТУ аддадуць кітайскім студэнтам

Сапраўдны чайнатаўн можа зьявіцца пад дахам БНТУ: кітайцы хочуць будаваць студінтэрнат на пляцоўцы ўнівэрсытэту, каб пасьля заняць палову месцаў у ім.
→Рэктар БДУ распавёў, чаму ў беларускія ВНУ ня едуць студэнты з Кітаю

За тры гады беларускія адукацыйныя чыноўнікі спадзяюцца ў тры разы павялічыць колькасьць замежных студэнтаў. Прывабліваць будуць эканамічнымі спэцыяльнасьцямі, а таксама таннымі магістэрскімі і асьпіранцкімі дыплёмамі. Але пакуль для такіх навучэнцаў ва ўнівэрсытэтаў не стае месцаў у студэнцкіх інтэрнатах.
→Каханьне ў нігерыйскім стылі

Каханьне з крывавымі наступствамі стала прычынай дэпартацыі з краіны двух нігерыйскіх студэнтак Гомельскага мэдунівэрсытэту. За мінулы год болей за двух соцень студэнтак і студэнтаў з-за мяжы былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасьці.
→Палова парушальнікаў правілаў у беларускіх інтэрнатах — замежныя студэнты

У мінулым годзе за парушэньне правілаў пражываньня 36 студэнтаў БДУ страцілі месца ў інтэрнаце, а яшчэ 100 атрымалі вымову. Часьцей за ўсё студэнтаў штрафуюць за алькаголь і цыгарэты.
→Туркмэнам у беларускіх унівэрсытэтах вучыцца таньней

Замежныя студэнты плацяць за беларускую адукацыю меней за беларускіх. І дзяржава ня здольная нічога зьмяніць: кітайскія ці туркмэнскія студэнты маюць у Беларусі болей правоў, чым іх беларускія калегі.
→Кітайскіх студэнтаў у Беларусі стане ў 3 разы болей?

Беларускі ўрад хоча навучаць ва ўнівэрсытэтах у 3.5 разы болей замежных студэнтаў, чым цяпер. Галоўная перавага беладукацыі, на думку чыноўнікаў, яе нізкі кошт. Ім у беларускія ВНУ зьбіраюцца зацягнуць ня толькі студэнтаў зь Кітаю і Віетнаму, але нават з Прыбалтыкі і Балканаў.
→Калі ўсіх студэнтаў БДУ забясьпечаць жытлом?

Толькі 60% адсоткаў студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту з тых, якім патрабуецца жытло, атрымалі сёлета месца ў інтэрнаце. Прычым замежным студэнтам засяліцца ў інтэрнат значна прасцей. Чаму БДУ болей клапаціцца пра замежнікаў, і калі ўсе беларускія навучэнцы ўнівэрсытэту нарэшце атрымаюць жытло?
→Замежнікам дазволілі знаходзіцца ў Беларусі 5 дзён без рэгістрацыі
У Беларусі пачаў дзейнічаць новы закон, паводле якога дэкляраваць сваё месцазнаходжаньне іншаземцу можна праз 5 дзён пасьля ўезду ў краіну. Таксама зьявіліся дадатковыя магчымасьці атрымаць беларускі від на жыхарства.
→