Замежнікам дазволілі знаходзіцца ў Беларусі 5 дзён без рэгістрацыі
У Беларусі пачаў дзейнічаць новы закон, паводле якога дэкляраваць сваё месцазнаходжаньне іншаземцу можна праз 5 дзён пасьля ўезду ў краіну. Таксама зьявіліся дадатковыя магчымасьці атрымаць беларускі від на жыхарства.
Закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асоб без грамадзянства» павялічвае тэрмін знаходжаньня замежнікаў на тэрыторыі краіны без рэгістрацыі з 3 да 5 працоўных дзён, — паведамляе Інтэрфакс.
Такім чынам, замежніку трэба будзе зарэгістравацца ў гатэлі, аб’екце аграэкатурызму альбо
«Іншаземец проста дэкляруе месца свайго жыхарства, а ўпаўнаважаны орган яго па гэтым месцы жыхарства рэгіструе. Але для асобаў, якія наведваюць Беларусь у мэтах турызму і якія маюць некалькі месцаў для пражываньня — вандруючы, яны наведваюць некалькі гарадоў і раёнаў рэспублікі, усталяваная працэдура рэгістрацыі па першаму месцы знаходжаньня», — кажуць у ГУЎС.
Адпаведна з новым законам, зьявіцца болей шляхоў атрыманьня часовага альбо пастаяннага віду на жыхарства ў Беларусі. Дазвол на часовае пражываньне выдаецца iншаземцам, калі яны зьяўляюцца мужам ці жонкай, блізкімі сваякамі грамадзянаў Беларусі ці нават сваякамі іншаземцаў, што пастаянна пражываюць у краіне.