Усе грахі — ад эўрапейскіх жанчын

У выніку глябальнага дасьледаваньня генаў людзей з розных кантынэнтаў і краінаў, навукоўцы, падаецца, вынайшлі ген, які адказвае за схільнасьць чалавека да алькагалізму і наркаманіі. Асабліва моцна гэты няшчасны ген праяўляецца ў жанчын, якія маюць эўрапейскія карані. Дасьледаваньне можа цалкам зьмяніць погляды на праблему ўжываньня псыхатропных рэчываў.
→Разьвіцьцё мовы вызначае культура, але не генэтыка
Чалавечая мова разьвіваецца пад узьдзеяньнем культуры, але ня генаў, абвяшчае дасьледаваньне лёнданскага прафэсара Nick Chater. Ня гледзячы на тое, што часам падаецца нібыта ў чалавека ёсьць генэтычная схільнасьць да мовы, насамрэч мова зьмяняецца занадта хутка для таго, каб за ёй пасьпявалі гены.
→Для амэрыканскіх жаўнераў будуць вырошваць органы

Для пацярпелых падчас ваенных дзеяньняў жаўнераў Міністэрства абароны ЗША будзе літаральна вырошчваць новыя ворганы і скуру. Пэнтагон абвясьціў пра стварэньне Інстытуту рэгенэратыўнай мэдыцыны, які будзе займацца вывучэньнем тэхналёгіі ўжываньня і атрыманьня ствалавых клетак.
→Брытанцы стварылі гібрыдны эмбрыён чалавека і каровы
Брытанскія навукоўцы доўга марылі паўтарыць досьвед сваіх кітайскіх калегаў — стварыць гібрыдны эмбрыён чалавека і жывёлы. У кітайцаў быў трус, брытанцы абралі для чалавечага ДНК партнэра пабуйней — карову. Гібрыдны эмбрыён на 99,9% «чалавек», аднак тэхнічна зьяўляецца хімераю. Падобныя экспэрымэнты традыцыйна выклікаюць хвалю бурных абмеркаваньняў і пратэстаў.
→Самыя незвычайныя істоты, створаныя чалавекам у 2007 годзе

2007 быў плённым для генэтыкаў. Выводзіць якіх анамальных пацукоў у засакрэчаных лябараторыях — больш не прывілея навукоўцаў. Генэтыкай цікавяцца студэнты, творчыя асобы і заводчыкі хатніх жывёл — і сьмела экспэрымэнтуюць з жывым матэрыялам.
→Трансгенныя казьляняты — прарыў беларуска-расейскай навукі
Навуковы экспэрымэнт беларускіх і расейскіх навукоўцаў па ўжыўленьні гена чалавека ў ДНК козаў скончыўся посьпехам: упершыню ў СНД атрыманыя трансгенныя казьляняты.
→Нобэлеўскі ляўрэат: «Афрыканцы саступаюць эўрапейцам у інтэлекце»
Такую скандальную заяву зрабіў вядомы генэтык Джэймс Уотсан. Але пасьля абвінавачваньняў у расізьме, схаваным за навуку, Уотсан прынёс выбачэньні. Папярэдні скандал, зьвязаны з Уотсанам, тычыўся гомасэксуалістаў.
→ДНК дапаможа лячыць хваробы і шукаць продкаў
Распрацаваны праграмны альгарытм, які за хвіліны распазнае продкаў і генетычную спадчыну індывіда толькі па адным узоры ДНК. Гэта ня толькі яшчэ адзін промень сьвятла на таямніцу ДНК, але і новае слова ў антрапалёгіі, гісторыі і мэдыцыне.
→Упершыню расшыфраваная ДНК аднаго чалавека
Генэтыкі ўпершыню расшыфравалі поўную пасьлядоўнасьць ДНК аднаго чалавека. Навукоўцы гавораць, што гэта пачатак новай эры ў мэдыцыне.
→