Упершыню расшыфраваная ДНК аднаго чалавека
Генэтыкі ўпершыню расшыфравалі поўную пасьлядоўнасьць ДНК аднаго чалавека. Навукоўцы гавораць, што гэта пачатак новай эры ў мэдыцыне.
Такі вялізны крок у бок пэрсаналізаванай мэдыцыны зрабілі дасьледчыкі з Канады, ЗША і Гішпаніі.
Раней ужо існавалі расшыфроўкі ДНК, але яны былі заснаваныя на сумесі ДНК ад некалькіх донараў. Да таго ж вывучаўся толькі адзін набор з 23 храмасомаў (лічылася, што другі набор, якім валодае кожны чалавек, ня будзе істотна адрозьнівацца ад першага).
Паводле атрыманыя раней картаў ДНК лічылася, што людзі спадчынна ідэнтычныя на 99,9%, і толькі адна тысячная інфармацыі ДНК апісвае усю разнастайнасьць людзей.Зараз расшыфравалі ужо усё 46 храмасом. І высьвятлілася, што першыя карты ДНК усё ж такі моцна недаацэньвалі генэтычную разнастайнасьць людзей.
Вынікі расшыфороўкі ДНК 60-гадовага кіраўніка дасьледчага калектыву Крэйга Вэнтера (J. Craig Venter) апублікаваныя ў часопісе PLOS Biology.
Геном чалавека, якія часта завуць «Кніга жыцьця», складаецца з прыблізна 3000000 пар нуклеацыдаў.
Расшыфроўка генома Крэйга Вэнтера каштавала каля 100 млн даляраў, але дасьледчыкі лічаць, што ўжо ў бліжэйшыя 5-10 год кошт такой працэдуры стане дасягальным для звычайных людзей. Гэта дазволіць, напрыклад, пры выхаваньні дзіця ўлічваць яго схільнасьці да пэўных хваробаў і будаваць адпаведную дыету.