Навукоўцы: беларусы — чыстакроўныя індаэўрапейцы
2,5 гады беларускія навукоўцы зьбіралі ўзоры ДНК і дасьледвалі іх у межах праекту генэтычнага аналізу беларусаў. На сёньня падведзеныя першыя вынікі працы. Адкуль жа пайшлі беларусы? На пытаньні газэты «Звязда» адказаў кіраўнік праекта, загадчык лябараторыі нехрамасомнай спадчыннасьці Інстытуту генэалёгіі і цыталёгіі Алег Давыдзенка.
Дасьледнікі ў розны час прапаноўвалі розныя вэрсіі ўзьнікненьня беларусаў: «польская», «балцкая», «крывіцкая» і іншыя.
Алег Давыдзенка спасылаецца і на «старажытнабеларускую вэрсію». Паводле гэтай тэорыi, беларуская этнiчнасьць утварылася на аснове трох славянскiх плямёнаў: крывiчоў, дрыгавiчоў i радзiмiчаў, пры нязначным уплыве балтаў, угра-фiнаў, цюркаў i iншых народаў.
Прыводзім вытрымкі з развагаў навукоўца ў інтэрвію газэце «Звязда».
Наўпростыя продкi беларусаў — iндаэўрапейцы
«Найбольшая разнастайнасьць мiтахандрыяльнай ДНК, якая перадаецца ў спадчыну па жаночай лiнii, была выяўлена менавiта ў Афрыцы. Адсюль вынiкае, што першыя жанчыны былi афрыканкамi. Тое ж пацьвердзiлi i дасьледаваньнi
Першая хваля перасяленьня адбылася 70 тыс. гадоў таму. Людзi накiравалiся ў Цэнтральную Азiю (прынамсi, гэтая галiна мангалоiдаў дала пачатак ня толькi амаль усiм азiяцкiм народам, але i адна зь яе галiн дала пачатак усiм амэрыканкiм iндзейцам).
Другая хваля была скiравана на Эўропу i Азiю (каля 50–60 тыс. гадоў таму), аднак распаўсюджваньню перасяленцаў тады перашкодзiў ледавiк. Чалавечыя папуляцыi «сьцiснулiся» да мiнiмальных памераў i здолелi выжыць у двух «сховiшчах»: у iбэрыйскiм (на мяжы Iспанii i Францыi) i ў прыкаспiйскiм. Толькi пасьля сходу ледавiка (10 тыс. гадоў таму) пачалося актыўнае засяленьне Еўропы. I Беларусi. Наўпростыя продкi славян, у тым лiку i беларусаў, — iндаэўрапейцы.»
Як праходзіла дасьледваньне?
«Мы «разьбiлi» усю тэрыторыю Беларусi на рэгiёны з улiкам iх этнiчных асаблiвасьцяў. Найперш нас цiкавiлi мясьцiны, дзе, паводле летапiсаў, пражывалi радзiмiчы (Слаўгарад, Чачэрск, Клiмавiчы), крывiчы (раёны Вiцебска, Полацка, узьбярэжжа Дзвiны) i дрыгавiчы (Усходняе Палесьсе i тэрыторыя на захадзе ад Гомеля, Цэнтральная Беларусь).
Мы наўмысна пазьбягалi тых рэгiёнаў, дзе сёньня кампактна пражываюць прадстаўнiкi iншых нацыянальнасьцяў (напрыклад, Iўе, дзе жывуць татары, Лiдзкi, Шчучынскi, Воранаўскi раёны, дзе людзi яшчэ на пачатку ХХ стагодзьдзя памяталi, што iх продкамi былi лiтоўцы).
На першым этапе нашага дасьледаваньня мы вывучалi ДНК спрадвечных беларусаў. Да іх мы адносілі тых, у каго бабуля па мацярынскай лiнii i дзядуля па бацькоўскай — мясцовыя жыхары. Мы ўзялi тысячу ўзораў ДНК, правялi аналiз двух самых важных яе ўчасткаў: мiтахандрыяльнай («жаночай») ДНК i
З тысячы ўзораў беларускiх ДНК большасць адносiцца да заходняга варыянту эўразiйскага тыпу мiтахандрыяльнай ДНК. Да гэтага тыпу адносяцца i ўсе iндаэўрапейцы. Iншая справа, што прапорцыi кампанэнтаў у розных iндаэўрапейскiх народаў розныя.
Карацей кажучы, гэта сьведчыць пра тое, што мы — тыповы эўрапейскi народ. Па адных прыкметах мы падобныя на ўкраiнцаў, па iншых — на фiнаў, вядома ж, блiжэй за астатнiх нам славяне, але па шэрагу прыкмет мы розьнiмся i ад рускiх, i ад палякаў.
Высьветлiлася, што згодна з праведзеным шматмерным аналiзам (адразу па некалькiх прыкметах) беларусы, германцы, лiтоўцы, славакi, харваты знаходзяцца ў адной групе. Гэта значыць, што прапрамацеры ў германцаў, балтаў i славянаў былi агульнымi. У баку ад гэтай супольнасьцi знаходзяцца фiны i iбэрыйцы (продкi сучасных гішпанцаў, партугальцаў, валiйцаў). Як вы памятаеце, яны перажывалi ледавiк у адасобленых сховiшчах.
Аналiз «мужчынскай» храмасомы таксама пацьвердзiў, што на 95 працэнтаў у беларусаў эўрапейскi тып
Як супаставіць ранейшыя тэорыі паходжаньня беларусаў і вынікі новых дасьледваньняў?
«Узгадаем балтыйскую тэорыю паходжаньня беларусаў, паводле якой мы — нашчадкi славянамоўных балтаў. Сусьветныя дасьледаваньнi даказалi, што сёньняшнiя балтыйскiя народы — гэта прадукт зьмяшаньня старажытных балцкiх плямёнаў з фiнамi. А, напрыклад, германцы падверглiся моцнаму ўплыву з боку iбэрыйцаў у Заходняй Еўропе i тых жа фiнаў — у Паўночнай Еўропе. Германцы i балты ўзьнiклi ад сутыкненьня этнасаў.
А мы, беларусы, якраз нi з кiм ня зьмешвалiся. Безумоўна, у нас ёсьць пэўны працэнт прымесяў, аднак ён нязначны, такi ж, як i ў iншых народаў.
Беларусы, як i iншыя ўсходнiя славяне, — цэнтральная галiна iндаэўрапейскага зьвяна. Людзi, якiя засялiлi тэрыторыю сучаснай Беларусi, былi iндаэўрапейцамi, потым сталi праславянамi, а пазьней вылучылася беларуская этнiчнасьць. Як бачыце, нi адна вэрсiя гiсторыкаў наконт паходжаньня беларусаў не пацьвердзiлася, за выключэньнем народнай тэорыi «тутэйшых».
Калi супаставiць усе дадзеныя па мiтахандрыяльнай ДНК, то ўбачым, што ў розных рэгiёнах ёсьць пэўныя адметнасьцi, хоць нашу нацыю ў цэлым можна аднесьцi да гамагеннай. Тым не менш розныя тыпы ДНК сустракаюцца з рознай частатой у розных рэгiёнах. Чым гэта абумоўлена? Натуральнымi адрозненьнямi памiж плямёнамi цi ўплывам суседзяў? Адназначна сказаць цяжка. Хутчэй за ўсё, тут праявiлi сябе абодва фактары.
Аднак наш аналiз паказаў, што найбольшая разнастайнасьць тыпаў мiтахандрыяльнай ДНК назіраецца ў Заходнiм Палесьсi. Адсюль вынiкае, што прапрабабулi ўсiх беларусаў пайшлi адтуль, i засяленьне тэрыторыi нашай краiны пачыналася менавiта з