ДНК дапаможа лячыць хваробы і шукаць продкаў

Распрацаваны праграмны альгарытм, які за хвіліны распазнае продкаў і генетычную спадчыну індывіда толькі па адным узоры ДНК. Гэта ня толькі яшчэ адзін промень сьвятла на таямніцу ДНК, але і новае слова ў антрапалёгіі, гісторыі і мэдыцыне.

Групаю праграмістаў, матэматыкаў і біёлягаў з усяго сьвету быў распрацаваны ўнікальны кампутаровы альгарытм, які можа распазнаць генэтычнае мінулае тысячаў індывідаў за некалькі хвілінаў нават без дадзеных пра іхняе мінулае.

Усім папярэднім праграмам была патрэбная інфармацыя пра продкаў і мінулае. Новай жа праграме патрэбны толькі ўзор ДНК.

«Гэта дапаможа нам лепш зразумець сваё мінулае, болей даведацца пра нашых продкаў і, у той жа час, больш эфэктыўна змагацца з хваробамі ў будучыні», — кажуць распрацоўшчыкі.

Хаця геном чалавека на 99 адсоткаў аднолькавы, 1 адсотак, які забясьпечвае нашу непаўторнасьць, можа адыграць істотную ролю ў нашай схільнасьці да хваробаў і ў пошуку адпаведных лекаў. А з дапамогаю новага альгарытму кожнаму забясьпечаны індывідуальны падыход.

Таксама новая праграма будзе карысна і навукоўцам: гісторыкам і антраполягам, — і дапаможа знайсьці адказ на пытаньне, як чалавечыя істоты пераўтварыліся ў такое разнастайнае, глябальнае грамадзтва.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0608 seconds.