У Сеціве з’явіліся інтэрактыўныя прыгоды беларускіх турыстаў

Пад хіт «Крамбамбулі» «Турысты» вясёлыя персанажы аніматаркі Волі Кузьміч у цыкле інтэрактыўных ролікаў адпачываюць на беразе мора, атакуюць гатэльны басейн і закупаюцца ў Duty Free. Так беларускі турыстычны партал Holiday.by цешыць наведнікаў напярэдадні зімовага турыстычнага сезону і выпуску памятак для беларускіх турыстаў.
→Сярэдні беларус зьядае амаль кіляграм бульбы кожны дзень

Надыходзіць 2008 год, які быў абвешчаны генэральнай Асамблеяй ААН годам бульбы. З гэтай нагоды часопіс The Economist апублікаваў статыстыку спажываньня бульбы ў розных краінах сьвету.
→Алесь Лагвінец стаў «Эўрапейцам году»

Беларускі палітык, палітоляг і выкладчык Алесь Лагвінец атрымаў у гэтым годзе «Прэмію Эўропы». Узнагарода выдаецца нямецкім фондам імя Гайнца Шварцкопфа «Маладая Эўропа» за дасягненьні ў наладжваньні лепшага паразуменьня паміж Беларусьсю й Эўрапейскім Зьвязам.
→BOBs выйграў беларускі блог
Учора ў 23:00 па беларускім часе былі абвешчаныя вынікі міжнароднага конкурсу блогаў «Best of the Blogs», які ладзіцца «Deutsche Welle». Лепшым у гэтым годзе стаў блог 23-гадовай журналісткі зь Менску Ксеніі Авімавай «Фотографоманство».
→Навукоўцы: беларусы — чыстакроўныя індаэўрапейцы
2,5 гады беларускія навукоўцы зьбіралі ўзоры ДНК і дасьледвалі іх у межах праекту генэтычнага аналізу беларусаў. На сёньня падведзеныя першыя вынікі працы. Адкуль жа пайшлі беларусы? На пытаньні газэты «Звязда» адказаў кіраўнік праекта, загадчык лябараторыі нехрамасомнай спадчыннасьці Інстытуту генэалёгіі і цыталёгіі Алег Давыдзенка.
→Cтаніслаў Шушкевіч вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міру
Былы кіраўнік краіны, старшыня Вярхоўнага Савету, можа атрымаць напрыканцы кастрычніку Нобэлеўскую прэмію міра. Як ставіцца сам Шушкевіч да гэтай падзеі і ці марыў калі атрымаць тую ж узнагароду, але па фізыцы?
→