У Сеціве з’явіліся інтэрактыўныя прыгоды беларускіх турыстаў

Пад хіт «Крамбамбулі» «Турысты» вясёлыя персанажы аніматаркі Волі Кузьміч у цыкле інтэрактыўных ролікаў адпачываюць на беразе мора, атакуюць гатэльны басейн і закупаюцца ў Duty Free. Так беларускі турыстычны партал Holiday.by цешыць наведнікаў напярэдадні зімовага турыстычнага сезону і выпуску памятак для беларускіх турыстаў.

Адпачынак на гарачых курортах у час, калі ў Беларусі стаяць сапраўдныя маразы, а сонца толькі дражніцца – ці не гэта мара амаль што кожнага жыхара нашай краіны? Цяпер у онлайне можна далучыцца да самых яркіх момантаў адпачынку ў гатэлі каля басейну, на пляжы і, канешне, наведаць самую любімую краму ўсіх падарожнікаў – DUTY FREE. Звычайныя сітуацыі, з якімі, напэўна, сутыкаліся ўсе, хто хоць аднойчы купляў тур для таго, каб ляжаць на пляжы і ні пра што не думаць.

Героі анімацый – простыя турысты, а ўдзельнічаць у анімацыйнай гісторыі можа кожны аднім клікам камп’ютарнай мышкі! Што зробіць бабулька, якая сядзіць на краі басейна пасля выпітага кактэйлю? Якія замкі з пяску будуюць на пляжах беларускія дзеткі? Дзе шукаць «Хутка смачна» ў заморскім гатэлі? Нарэшце, атрымаўся цэлы комплекс сітуацый, якія характарызуюць наш айчынны адпачынак.

Усе «адпачынкавыя» ролікі месцяцца па лінку → vandruem.holiday.by

15:00, 16/10/2012
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0591 seconds.