Трансгенныя казьляняты — прарыў беларуска-расейскай навукі

Навуковы экспэрымэнт беларускіх і расейскіх навукоўцаў па ўжыўленьні гена чалавека ў ДНК козаў скончыўся посьпехам: упершыню ў СНД атрыманыя трансгенныя казьляняты.

­­

Пра гэта паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА навуковы кіраўнік беларускай часткі сумеснай беларуска-расейскай праграмы «БелРасТрансген», загадчык лябараторыі ўзнаўленьня і геннай інжынэрыі сельскагаспадарчых жывёл Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі Аляксандр Будзевіч.

Атрыманыя трансгенныя казьляняты — гэта прарыў у геннай інжынэрыі ня толькі для Беларусі і Расеі, але і для ўсёй сусьветнай супольнасьці. Казінае малако з чалавечым ­бялком будзе больш лекавым і запатрабаваным.

Суразмоўца сказаў, што 8 кастрычніка нарадзілася першае трансгеннае казьлянё, 21 кастрычніка — другое. Абодва адчуваюць сябе файна. Да іх арганізаваны прапускны рэжым.

За тры гады было праведзеныя больш за 100 апэрацыяў па перасадцы эмбрыёнаў, атрыманыя 30 жывёл-трансплянтантаў. Пры тым, навукоўцы больш зацікаўленыя ў большай колькасьці самцоў для далейшага нараджэньня трансгенных жывёл.

Экспэрымэнт спраўдзіў, што распрацаваная біятэхналёгія дазваляе атрымоўваць здаровы, жыцьцяздольны трансгенны прыплод.

На другім этапе праграмы «БелРасТрансген» распачнецца вытворчасьць лекаў на аснове малака трансгенных коз. Такія лекі можна будзе выкарыстоўваць у лекаваньні анкалягічных захворваньняў, захворваньняў імуннай і стрававальнай сыстэмаў.

Улічваючы істотнасьць атрыманага выніку, беларускія і расейскія навукоўцы настойваюць на працягу праграмы да 2012. На яе фінансаваньне патрэбна ня меней за 500 мільёнаў расейскіх рублёў.

Паводле Б­ЕЛТА ­

­­­­­­­­­­
16:30, 06/11/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0609 seconds.