«У тумане»: фільм пра Беларусь застаўся па-за Беларуссю
Праз дзевяць месяцаў пасля трыумфу ў Канах «нямецка-аўстрыйскага» фільму Сяргея Лазніцы паводле аповесці Васіля Быкава «У тумане», стужка нарэшце выйшла ў пракат у Менску. Аднак пракат гэты — да смешнага абмежаваны. Фільм два тыдні паказвалі ўсяго толькі ў адным менскім кінатэатры. Як тое часта апошнім часам здараецца з творамі беларускай культуры, фільм лягчэй пабачыць у бліжэйшым замежжы, чым у самой Беларусі. Гэтак і зрабіў Generation.by, накіраваўшыся на віленскую прэм’еру «У тумане».
→У ценю Быкава
«Валя», — па-простаму нас вітае Валянцiна Ўладзiмiраўна Быкава, сястра славутага пісьменьніка, у сваёй самотнай сьціплай хаце ў вёсцы Ваўчо ў 170 кілямэтрах ад Менску. Сястра Васіля Быкава пражыла тут большую частку жыцьця, тут засталося нямала рэчаў, зьвязаных з народным пісьменьнікам: фотаздымкі, газэтныя выразкі, лісты. Але самае галоўнае — унікальныя ўспаміны самой Валянцiны Ўладзiмiраўны — нідзе не пачытаеш і не паглядзіш, затое іх, расказаных мяккім голасам, усё яшчэ можна пачуць ад яе самой.
→Са школьнай праграмы выкрэсьлілі знакавыя творы Купалы і Быкава, а таксама цэлы шэраг аўтараў
У новым навучальным годзе з школьных праграмаў выкінутыя творы Генадзя Бураўкіна, Вольгі Іпатавай, Сяргея Законьнікава, Сьвятланы Алексіевіч, Анатоля Сыса, Уладзімера Някляева, Леаніда Дранька-Майсюка, Уладзімера Арлова і многіх іншых. Адсутнічаюць вызначальныя творы Купалы, Быкава, Шамякіна.
→Учора споўнілася 83 гады з дня нараджэньня Васіля Быкава
Да магілы пісьменька прынесьлі кветкі родныя, сябры, літаратары, палітыкі, журналісты, ды проста людзі, якія з павагай ды любоўю ставяцца да творчасьці Васіля Быкава.
→У двары філфака БДУ ня будзе памятнага знака Быкаву
Па ініцыятыве краязнаўцы Анатоля Белага створаны памятны знак народнаму пісьменьніку Беларусі Васілю Быкаву. Спадар Белы прапанаваў рэктару БДУ ўсталяваць знак у двары філфака БДУ, аднак яму было адмоўлена.
→