Radiohead не плянуе надалей выстаўляць онлайн свае запісы бясплатна, а Metallica толькі задумалася пра такую пэрспэктыву
Лідэр гурта Radiohead Том Ёрк, кажа аб тым, што не зьбіраецца выкладваць наступныя запісы ў онлайн, дазваляючы слухачам плаціць за іх столькі, колькі яны захочуць. Ён сумняецца, што паўтарэньне такога кроку выклікала б значнае павялічэньне ўвагі да творчасьці Radiohead. А бубнач Metallica заявіў днямі, што гурт можа пачаць распаўсюджваць сваю музыку самастойна праз Сеціва.
→Мэнэджэры Radiohead узнагароджаныя за рэвалюцыйны падыход да продажу музыкі
«Наватарамі году» прызнаныя мэнэджэры Radiohead на ўчорашняй цырымоніі The MediaGuardian Innovation Awards у Лёндане за рэвалюцыйны экспэрымэнт з продажам альбому «In Rainbows» праз Сеціва.
→Інтэрнэт-рэліз новага альбому Radiohead ня зьнізіў продажы CD
Усім было цікава, чым скончыцца музычны экспэрымэнт Radiohead зь іх новым альбомам «In Rainbows»: 10 кастрычніка гурт выклаў яго ў Сеціве, даўшы права прыхільнікам самім вызначаць кошт. Аднак на продажы фізычных носьбітаў, тое не паўплывала — сёмы альбом Radiohead «In Rainbows» аказаўся на першай прыступцы музычных чартаў.
→Больш за палову фанатаў Radiohead вырашылі не плаціць за новы альбом
За чатыры тыдні 62 адсоткаў тых, хто спампаваў новы альбом Radiohead «In Rainbows», не заплацілі за яго ані грошыка. Астатнія выклалі ў сярэднім па 6 даляраў — такія дадзеныя прадставіў comScore Inc. Свой сёмы альбом Radiohead вырашыў распаўсюджваць толькі праз інтэрнэт, а вызначаць кошт мусяць фанаты.
→Колькі плаціць за новы альбом Radiohead вырашаць фанаты
Radiohead зрабіў «крок канём»: новы альбом гурта зьявіцца толькі ў інтэрнэце, а кошт кампазыцыяў будуць вызначаць самі слухачы. Такі ўчынак ужо камэнтуюць як гульню не па правілах музычнай індустрыі.
→