П’яныя, голыя і шчаслівыя. Хто сапраўды п’е болей за ўсіх у свеце?
П’яныя, голыя і шчаслівыя — звычайны стан студэнтаў у Даніі па пятніцах. Алесь Герасіменка піша з дацкага гораду Орхус пра тое, як адпачываюць мясцовыя студэнты, якія перакананыя, што гэта яны трымаюць пяршынства па алкаголі ў свеце.
→…Інтэрнэт-піянеры святкуюць трыюмф і прадказваюць будучыню без людзей
«Грошы — гэта рэч, якую знайсці лягчэй за ўсё. А вось сапраўды крутую ідэю — нашмат цяжэй», 39-гадовы датчанін Яспер Буш стаіць на сцэне ў цэнтры былой стайні, а цяпер адной з галоўных культурных пляцовак Орхуса. Ягоная кампанія каштуе 2.5 мільярды даляраў і з’яўляецца буйнейшым сэрвісам па дастаўцы ежы дахаты. Ясперу больш няма пра што турбавацца.
Алесь Герасіменка піша з Даніі, дзе трапіў на вялікую тусоўку людзей, якія заснавалі цэлую жменю самых вядомых сэрвісаў Інтэрнэта: ад Скайпа да Google Maps.
→…Першы новы цягнік Вільня-Менск: праверана на сабе

Чарговае скарачэнне часу вандроўкі з Менску да Вільні не абмінула ўвагаю сацыяльныя сеткі. Вялікім попытам у апошнія два гады карысталіся хуткія цягнікі на Вільню, што хадзілі два разы на дзень. Ад сёння іх адмянілі, а на іх месцы прыйшлі дзве — беларуская і літоўская электрычкі. Едуць яны хутчэй, але памежная праверка будзе адбывацца толькі ў Вільні.
→…Яны бачылі цуд: фільм «Не» пра перамогу над дыктатурай паказваюць у 30 км ад Беларусі
Гэта мілая рэальная гісторыя пра тое, як зрынуць дыктатуру вясёлкай, беларусам можа нагадаць казку. І яшчэ тое, што пазітыўнае мысленне ўрэшце рэшт перамагае. Першы дзень літоўскага кінафестывалю Kino pavasaris пачаўся з чылійскага фільму «Не», які ўжо паспеў быць намінаваны на Оскар і атрымаць шэраг узнагародаў вядомых кінафестываляў, у тым ліку ў Канах.
→…«Свабода» ўкраінскіх выбараў
Парламенцкія выбары ва Ўкраіне завяршыліся нечым нечаканым: упершыню ў гісторыі гэтай самай вялікай па памерах еўрапейскай краіны ў Раду трапіць нацыяналістычная партыя, якая здолее стварыць там цэлую фракцыю, далёка не самую малую. Гэтыя выбары спачатку эксперты і палітыкі, а пасля і назіральнікі назвалі аднымі з самых брудных за ўсю гісторыю незалежнасці: прадажныя адвакаты, мяхі з грашыма, вакол міліцыянеры з аўтаматамі і моцныя хлопцы ў спартовых штанах, чырвоныя бронетранспарцёры на вуліцах і падлік галасоў, які не скончыцца, можа быць, і праз тыдзень. З самага цэнтру падзей — Алесь Герасіменка.
→…Кароткая вандроўка сярод армян
«Гэта каб азэрбайджанцы не стралялі па машынах, — тлумачыць адзін з армянскіх спадарожнікаў пра пясчаныя насыпы. — А вунь нашы хлопцы сядзяць», — ягоны палец указвае кудысьці ў бок гор, па вяршынях якіх праходзіць мяжа паміж Армэніяй і Азэрбайджанам, дзе бачныя агнявыя кропкі і некалькі салдатаў, што варушацца ў іх.
Алесь Герасіменка вярнуўся з вандроўкі ў Армэнію, дзе хаваўся ў гарах ад 40° сьпёкі і водараў гарадзкога сьмецьця, піў маладое віно з плястыкавых бутэлек і хадзіў дарогамі качэўнікаў. Як атрымалася так, што армяне засталіся армянамі нават праз два з паловай тысячагодзьдзі чалавечай гісторыі пасьля стагодзьдзяў акупацыі і шматлікіх спробаў асыміляцыі?
→…Два хлопцы, што абудзілі дух беларускага року

Akute на першым сольным канцэрце ў Менску яшчэ раз пацьвердзілі статус галоўнай надзеі беларускага року.
→…Усё вар’яцтва расейскіх выбараў
«Неверагодным грамадзкім пад’ёмам» і «бессэнсоўным, але крэатыўным працэсам» называюць тое, што цяпер адбываецца ў расейскім грамадзтве напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў самі ўдзельнікі і арганізатары гэтых падзей. Алесь Герасіменка трапіў у самы іх цэнтар, каб пераканацца: многае з таго, што магчыма там, для Беларусі пакуль застаецца незрэалізаванай мараю.
→…Рэвалюцыі ў сацыяльных сетках: Новы год яшчэ ня скончаны

Беларускі новы 2011 год пачаўся ў дзень, калі ніхто аб гэтым нават і не здагадваўся. 1 чэрвеня групы маладых людзей па ўсёй краіне выйшлі на галоўныя Плошчы сваіх гарадоў, патрабуючы зьменаў. Замаруджаная і замарожаная пасьля жаху 19 сьнежня, краіна ўварвалася ўсьлед за многімі іншымі, пераважна арабскімі аўтарытарнымі дзяржавамі, у новую эпоху «рэвалюцый у сацыяльных мэдыя».
→…Рэвалюцыя сацыяльных хіпстэраў
Працяг пасьлявыбарчых жарсьцяў у Расеі наноў узьняў пытаньне аб ролі сацыяльных мэдыяў у палітыцы і грамадзкіх выступленьнях. Асаблівую цікаўнасьць да расейскіх падзей праявілі заходнія палітыкі і праваабаронцы, многія зь якіх дагэтуль вераць у моц Фэйсбуку. Нават у Расеі.
→…