«Непасрэдныя» будаўнікі, ахоўнікі, бугальтары і пчалаводы выставілі свае працы ў галерэі
Гэтыя людзі не атрымлівалі мастацкай адукацыі, не былі заўважаныя на адкрыцьцях выставаў, аднак сталі ўдзельнікамі і героямі самага сапраўднага мастацкага праекту. Падбіў іх на гэтую ідэю, аддаў пад іх творы сьцены галерэі «Ў» і запрасіў на фуршэт мастак Раман Аксёнаў. Тым самым пераможца конкурсу маладых мастакоў зрабіў сацыяльны экспэрымэнт.
→Мастак Раман Аксёнаў аддае магчымасьць выставіцца ў галерэі «не-мастакам»

Вы можаце напісаць тэкст, намаляваць малюнак, на паперы, на палатне ці проста на сьцяне галерэі, проста выказацца на відэа, станчыць — карацей, парушыць межы ўласнай прафэсіі і зрабіць ўсё, што толькі ў галаву прыйдзе. Галоўнае — не быць пры гэтым мастаком. І ўсё гэта будзе паказана ў галерэі «Ў».
→Галерэя «Ў» назвала лепшым маладым мастаком «Чалавека з вуліцы»

Вызначаны пераможца конкурсу маладых мастакоў Smart Art, які зь вясны мінулага году ладзіла галерэя «Ў». Ім стаў Раман Аксёнаў з праектам «Непасрэдныя», які плянуецца рэалізаваць у галерэі ў лютым. Цягам яго далучыцца да мастацтва зможа любы чалавек з вуліцы.
→Мэмарыяльныя дошкі студэнтам у спальных раёнах Менску

«У гэтым доме з 2010 па 2011 гг здымала кватэру студэнтка БДУ М. А. Фрунзэ» — такая мэмарыяльная дошка цяпер паказваецца ў Галерэі «Ў», а некаторыя ўжо занялі свае месцы на пад’ездах дамоў. Выпускнік акадэміі мастацтваў скульптар Мікалай Бялько спрабуе знайсьці ўласную альтэрнатыву традыцыйным ідэалягізаваным помнікам у Менску.
→У галерэі «Ў» паказваюць штодзёньнік

На сьцяну галерэі, прызначаную для дэманстраваньня канцэптаў ад маладых мастакоў, зьмясьцілася толькі 30 дзён з праекту журналісткі Тацяны Прудзіньнік «365 дзён сябе». Але задума ясная. Творца задумалася, што за штодзённымі падзеямі ня бачыць сябе. І пачала «фіксаваць» сябе штодня.
→Як чалавек з вуліцы можа стаць аўтарам твораў мастацкай галерэі
Госьці абступілі невялікую бялюткую сьцяну галерэі, на якой пакрокава прамалявана, як аўтар сыходзіць на другі плян, а на першы выходзіць ягоны герой з выніковым творам — наіўным конікам на палатне. З тэлеэкрану вяшчаюць зусім не крытыкі і багемныя пэрсанажы, а разважаюць пра мастацтва і ствараюць творы звычайныя цёткі, дзядзькі, мінакі. Адзін з такіх герояў у старых татухах, пыльных сандалях, зь няўпэўненай постацьцю стаіць з келіхам фуршэтнага шампаню сярод гасьцей на прэзэнтацыі «сацыяльнага экспэрымэнту».
→«Матэматыка чароўная»

Так лічаць удзельнікі арт-групы txyz.info, якія ў межах экспазыцыі вырашылі паказаць спалучэньне навукі і мастацтва. Натхнёныя навукай, яны ствараюць ілюстрацыі і інтэрактыўныя інсталяцыі з выкарыстаньнем матэматычных формул і функцый. Робат, якім можа кіраваць кожны праз свой мабільны тэлефон, іншы — рэагуе на дотык, відэаінсталяцыя ды выявы фрактальных фігур — усё гэта ў галерэі «Ў». З прэзэнтацыі Solid там пачаліся паказы працаў мастакоў-пачаткоўцаў зь Беларусі.
→Конкурс канцэптуальных мастацкіх ідэй для пакаленьня Y ад галерэі «Ў»
Конкурс-пошук маладых мастакоў, якія ня ўмеюць маляваць, але маюць «разумныя» ідэі, упершыню арганізаваны ў Беларусі. Галерэя «Ў» сабрала вядомых беларускіх дызайнэраў і інтэлектуалаў, каб ацаніць усіх, хто мае ідэі, што патрабуюць рэалізацыі ў тым ліку праз новыя мэдыя. Галоўны прыз — магчымасьць вучыцца ў працэсе і правесьці ўласную выставу ў галерэі.
