Re1ikt і AMAROKA на адборачным Бульфэсце

Re1ikt і AMAROKA на адборачным Бульфэсце

5 снежня ў клубе Doodah King адбудзецца шосты адборачны Бульфэст. На ім журы і гледачы выберуць дзве каманды. Яны выступяць на вялікім міжнародным Бульфэсце ў сакавіку наступнага году.

→…
14.09.2012

7Б едзе на Бульфэст

7Б едзе на Бульфэст

У канцы Велікоднага тыдня — 20 красавіка — рамантыкі рок-н-рола вялікім канцэртам прадстаўляюць свой апошні альбом «Алімпія» і ўсе гіты апошніх гадоў. У падтрымку праграмы выступяць дзьве яскравыя беларускія каманды — Sonika і Bosae Sonca.

→…
02.04.2012

«Бульфэст» шукае сабе гімн

«Бульфэст» шукае сабе гімн

Арганізатары «Бульфэста» абвясьцілі конкурс сярод музыкантаў на гімн да фэсту. Рок-н-рольныя трэкі чакаюцца да 2 красавіка.

→…
26.03.2012

Нагу зьвяло і дах зьнесла

Я быў забіты музыкай. І калі музыкі «Ногу свело» сышлі са сцэны, з сумам падумаў пра наш родны беларускі мэнталітэт тыпу «два разы крыкнуць на біс і наперад — у гардэроб», каб у чарзе паменш стаяць. Дык вось хрэн мне! А музыкі яшчэ і мясцовых «ды-джэяў» на месца паставілі. Чацьверты ці які там яшчэ? Ужо зьбіўся зь ліку. Аднак у «Рэактары» прайшоў чарговы Бульфэст. Гэта мерапрыемства набрала настолькі імклівыя авароты, што калі мне прапануюць туды схадзіць, нават ня буду пытацца: «А хто грае?».

→…
27.02.2011
Павал Чэк Калодкін

«БульФэст» шукае гурты, якія зайграюць 25 лютага разам з «Ногу свело»

«БульФэст» шукае гурты, якія зайграюць 25 лютага разам з «Ногу свело»

25 лютага ў «Рэактар» у межах рок-н-рольнага праекту «БульФэст» у Менск прыедуць эпатажныя госьці з Расеі «Ногу свело». 

→…
04.02.2011

13.01 — фэстываль «Бульфэст-3»

Заўтра пройдзе трэці фэстываль «Бульфэст». Перадача пра музыку, пра фатаграфію, пра тэатар, пра добрых людзей і пра тое, як гэта ўсё гарманічна спалучаць, «Бульбокс» сабрала калі ня ўсіх, то дакладна самых яркіх удзельнікаў сэзону 2010.

→…
11.01.2011

Ківач вагаецца альбо Бульфэст на мяжы дабра і зла

Апошнім часам праз масмэдыі, уласныя ўражаньні ды ўсё тое, што генэруе галоўны рухавік навакольнай рэчаіснасьці, усё болей пераконваюся ў думцы, што сучасны сьвет зараз знаходзіцца на мяжы. Магчыма, апошняй сваёй мяжы. Можна ўпэўнена сьцьвярджаць, што «мир сошёл с ума», аднак верагодны і іншы варыянт, калі ўсё будзе лепей, сьвятлей і прынцыпова інакш. Куды качнецца ківач — пакажа час, а пакуль канстатуем факт: мы ўсе дайшлі «да ручкі». І нават «лёгкія», забаўляльныя мерапрыемствы гэта даказваюць. Вельмі паказальным у гэтым пляне быў другі беларуска-ўкраінскі «Бульфэст», што адбыўся ў Менску 29 кастрычніка.

→…
01.11.2010
Buzzika

Бульфэст: удар кедам

Бульфэст: удар кедам

Калі пятнічным вечарам вас незнарок занясе ў сталічны клюб, багатая колькасьць кедаў на танцпляцы, што вянчаюць рознакаляровага фасону вузкія джынсы, забясьпечаныя шэрымі байкамі і клятчастымі кашулямі, сьведчыць толькі аб адным: куміры менскіх хіпсьцераў The Toobes зьявяцца сёньня на сцэне. У якасьці канвы зоркам — бясплатны фэст з элемэнтамі бульбы і ўкраінскага раздольля «Перкалаба» ды беларускага космасу ад «Касіяпеі».

→…
08.10.2010
Алесь Bezuher

29.10 — На БульФэст-2 прывязуць «…и друг мой грузовик»

29 кастрычніка ў «Рэактары» «БульФэст» абяцае другую порцыю рок-драйва. Пасьля невялічкага тайм-аута Творчае аб'яднаньне «ПАН-студыя» прэзэнтуе новую сэрыю «БульФэста» — канцэртнага ўвасабленьня мрой і летуценьняў тэлепраграмы «Бульбокс» аб якасным рок-н-ролле.

→…
03.10.2010

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0862 seconds.