«Бульфэст» шукае сабе гімн
Арганізатары «Бульфэста» абвясьцілі конкурс сярод музыкантаў на гімн да фэсту. Рок-н-рольныя трэкі чакаюцца да 2 красавіка.
Аўтар (гурт) лепшага гімна будзе запрошаны ў тэлепраграму «Бульбокс», а песьня будзе выконвацца ў эфіры і на ўсіх будучых Бульфэстах.
Пажаданьні:
Выкарыстоўваць наступныя словы і спалучэньні:
- Rock-N-Roll
- Life Style Бульфэст
- Бульбокс
- Беларусь
Беларускамоўным гімнам — бонусы (Гэта ж натуральна!)
Творы чакаюцца да 2 красавіка на адрас mail@bulbox.tv.
Каментары праз FACEBOOK