Re1ikt і AMAROKA на адборачным Бульфэсце

5 снежня ў клубе Doodah King адбудзецца шосты адборачны Бульфэст. На ім журы і гледачы выберуць дзве каманды. Яны выступяць на вялікім міжнародным Бульфэсце ў сакавіку наступнага году.

Папярэдняе галасаванне вызначыла пяць удзельнікаў выступу:

  • 2MORROW2LATE – менскі гурт, які грае сапраўдны рок, «без сопляў», як кажуць самі музыкі.
  • AMAROKA – моладзевы пазытыўны поп-панк гурт. Іх стыль уяўляе сабой сумесь старой школы амэрыканскага панк-року з сучаснымі тэндэнцыямі панку новай хвалі.
  • Stardust Circus – беларускі глэм-рок гурт, існуе з 2009. Сёлета ў траўні яны трыўмфальна перамаглі ў беларускім фінале міжнароднага фестывалю Emergenza 2012.
  • U.G.oslavia – малады, пазітыўны беларускі гурт, які прымаў удзел у Бульфэсце ў 2010 разам з «Ногу Свело».
  • Re1ikt – першапраходцы беларускамоўнага post metal. У сваей музыцы таксама спалучаюць такія напрамкі, як progressive rock, post rock, art rock, alternative rock.

Сачыце за навінамі на старонцы фэсту УКантакце. Канцэрт пачнецца ў 19:00 па адрасе вул. Берсона, 14 (Doodah King). Кошт квіткоў – 40 тыс. руб. Квіткі магчыма набыць толькі ў дзень канцэрту. 

Даведкі:  +375 29 103 1000 (клуб), +375 17 294 22 22 (замова квіткоў)

11:52, 14/09/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0605 seconds.