7Б едзе на Бульфэст

Тым, хто ведае і любіць

У канцы Велікоднага тыдня — 20 красавіка — рамантыкі рок-н-рола вялікім канцэртам прадстаўляюць свой апошні альбом «Алімпія» і ўсе гіты апошніх гадоў. У падтрымку праграмы выступяць дзьве яскравыя беларускія каманды — Sonika і Bosae Sonca.

Тым, хто ня ведае

Пра назву: “ тлумачыцца адназначна. У юнацтве я пасьпеў пабываць не толькі ў ПТВ, але яшчэ і ў дурдоме. Абсьледавалі, шукалі сымптомы лёгкай ступені шызафрэніі. За гэта і выпісваюць даведку па форме “7Б”», — Іван Дзям'ян, лідэр групы, зь інтэрвію.

7Б — неаднаразовыя ўдзельнікі фэсту «Нашествие», аўтары саўнд-трэкаў да кінастужак «Зоймемся каханьнем», «Спартак і Калашнікаў», «Чатыры таксісты і сабака», лідэры «Хит-Парада Двух Столиц» на радыё «Максимум» і «Чартовой дюжины» на «Нашем Радио» — так, усё гэта яны.

Івана Дзям'яна, лідэра групы і аўтара ўсіх песень, можна пачуць на самых розных радыё і тэлеканалах. Ён нават пасьпеў зьняцца ў галоўнай ролі расейскага баявіка пад назвай «Цень байца».

Датай нараджэньня гурта стала 8 сакавіка 2001 году. З таго часу мільёны людзей пачулі такія гіты, як «Молодые ветра», «Появись», «Неизвестный солдат», «Инопланетен», «Моя Любовь», «Осень», «Некрещеная луна» і шматлікія-шматлікія іншыя. На сёньня ў творчым багажы групы шэсьць выдадзеных альбомаў і ўдзел у мностве складанак. Падрабязьней — на афіцыйным сайце гурта.

Па меркаваньні Бульфэста, 7Б — гэта праўдзівы вясновы рок-н-рол: сумленны, рамантычны, сапраўдны!

Sonika — юны, імкліва набіраючы абароты, неверагодна яркі і абаяльны праект з выдатным і нечаканым дзявоцкім вакалам. Як часта бывае — добра вядомы за мяжой — ляўрэат, намінант і гэтак далей. Бульфэст лічыць, што прыйшла пара і нам пазнаць тых, кім можам ганарыцца па праве!

Bosae Sonca — яскравая і стылёвая каманда, дзе ўнікальным чынам сустрэліся лірыка і драйв, якая знаходзіцца ў безупынным руху, абнаўленьні, пошуку. Бульфэст мяркуе, што вось гэта і ёсьць — сапраўдны рок-н-рол па-беларуску!

Бульфэст — стэйдж-вэрсія тэлевізійнага праекта Бульбокс. Гэта цыклавы канцэртны праект, які рэгулярна прадстаўляе беларускай публіцы жывы рок-н-рол ва ўсіх яго шматстайных праявах. Клясычная праграма Бульфэста — гэта, па завядзёнцы, вядомае аўтарытэтнае музычнае імя, і дзьве маладыя беларускія каманды, якія, па меркаваньні арганізатараў, маюць права прэтэндаваць на ня меней выдатную будучыню. Бульба форэва!

Тым, хто ведае, але яшчэ не любіць

Усё папраўна, сябры! Зьмяніць свае прынцыпы, пашырыць прыхільнасьці, адкарэктаваць густ і атрымаць задавальненьне! (А гэта вам Бульфэст гарантуе!) вы зможаце 20 красавіка ў 19:00 у клюбе Рэ:Паблік — Менск, вул. Прытыцкага, д. 62, ст. м. Кунцаўшчына.

Інфа-лінія: 8 (044) 794 21 75, (велком), 8 (033) 341 22 10 (мтс), (017) 294 22 22 (гар.). Кошты: 80 000 руб. – першыя 100 квіткоў, 100 000 руб. – наступныя 200 квіткоў, 120 000 руб. – астатнія, 150 000 руб. – месца за столікам. Пункты распаўсюду: Касы Мінскканцэрта, касы тэатра ім.Я.Купалы, пераход на пл.Я.Коласа, каса клюба Рэ:Паблік, офіс «ПАН-студыя» Гікала, 22/б (ад 10.00 па 18.00 апроч суботы і нядзелі).

12:00, 02/04/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0568 seconds.