222 месцы ў беларускіх ВНУ, якія трэба адпрацоўваць размеркаваннем, засталіся без студэнтаў
Магія лічбаў беларускіх абітурыентаў 2015: недабор на бюджэт склаў 222 студэнты, а на завочную паступілі 4444 чалавекі.
→На 21 дзень даўжэй існавала беларускамоўная ініцыятыва міністра Жураўкова, чым яго папярэдніка
Ініцыятыва чарговага міністра адукацыі пра вяртанне выкладання на беларускую мову гісторыі і геаграфіі Беларусі пражыла крыху болей за два месяцы.
→Новы міністр адукацыі таксама абяцае вярнуць выкладанне гісторыі Беларусі і геаграфіі на беларускую
Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, які працуе на сваёй пасадзе толькі чацвёрты тыдзень, сёння ў Мінску асцярожна, але шматабяцальна выказаўся ў падтрымку пашырэння беларускай мовы ў сферы адукацыі. Падобная ініцыятыва яго папярэдніка Сяргея Маскевіча праіснавала два месяцы.
→Маладыя настаўнікі спыталі ў топ-чыноўніка з Мінадукацыі, чаму падручнікі па «Гісторыі Беларусі» выдаюцца па-руску
→«Лічу, што было б правільна выкладаць гісторыю Беларусі на беларускай мове», — заявіў у пятніцу намеснік міністра адукацыі Беларусі Васіль Будкевіч.
Міністэрства адукацыі сёння выдаліла Акадэмію Кіравання з рэйтынгу беларускіх ВНУ
Першы рэйтынг ВНУ Беларусі прыцягнуў вялікую ўвагу і ўжо трапіў у скандал. Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, што стаяла ўчора ў канцы рэйтынгу, які быў складзены Міністэрствам адукацыі па выніках уступнай кампаніі 2013, сёння зусім знікла з спісу.
→Міністэрства адукацыі ўпершыню склала рэйтынг лепшых ВНУ Беларусі
На першых трох месцах — БДУ, БНТУ і БДУіР адпаведна. Самую высокую пазіцыю з несталічных ВНУ заняў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт — сёмае месца.
→Мінадукацыі: колькасць замежных студэнтаў у некаторых ВНУ дасягнула крытычнага ўзроўню
Нечаканая заява ад беларускага міністра адукацыі прагучала сёння.
→Мінадукацыі абяцае не змяняць структуру ЦТ на 2014 год
У праекце новай рэдакцыі правіл прыёму ў ВНУ і ССНУ не будзе зменена структура ЦТ.
→Студэнты ў дэфіцыце: беларускія ВНУ не далічыліся 7.3% першакурснікаў
Міністэрства адукацыі падвяло вынікі кампаніі прыёму на бюджэтныя дзённыя аддзяленні беларускіх ВНУ — 1767 студэнцкіх месцаў засталіся вакантнымі.
→На шляху да нанаБеларусі: набор у беларускія ВНУ ўпадзе да ўзроўню 90-х
Так мала студэнтаў у беларускія ВНУ у 21-м стагоддзі набіраць яшчэ не планавалі. Міністэрства адукацыі абвясціла, што студэнтамі змогуць стаць троху болей за 72 тысячы чалавек. Гэта менш за колькасць паступіўшых у ВНУ у 2001 годзе. Скарачэнне адбудзецца не толькі ў сувязі з неверагодна малым выпускам у школах, але і праз сур’ёзныя бар’еры на ўступных іспытах.
→