Студэнты ў дэфіцыце: беларускія ВНУ не далічыліся 7.3% першакурснікаў

Міністэрства адукацыі падвяло вынікі кампаніі прыёму на бюджэтныя дзённыя аддзяленні беларускіх ВНУ — 1767 студэнцкіх месцаў засталіся вакантнымі.  

У прэс-рэлізе Міністэрства адзначае ВНУ, якія набралі 100% — гэта агулам 20 установаў (БДУ, БДЭУ, БДУІР, ВДУ імя Машэрава, МДЛУ, ГрДУ, БелДУТ і іншыя). Але неадзначанымі засталіся большасць — яшчэ 25 дзяржаўных ВНУ і 9 прыватных. У ВНУ на студэнтаў цяпер дэфіцыт.

На бюжэтныя дзённыя аддзяленні было запланавана прыняць агулам 24.1 тыс студэнтаў. Недабор склаў 7.3%.

Яшчэ 22.2 тыс. месцаў створаныя на платных дзённых аддзяленнях, але там сітуацыя значна больш складаная. У некаторых рэгіянальных ВНУ недабор склаў да 100%. А сталічны БНТУ недаатрымае з-за недабору платнікаў каля 1.5$.

Уні Вера 14:16, 14/08/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0844 seconds.