Мінадукацыі абяцае не змяняць структуру ЦТ на 2014 год

У праекце новай рэдакцыі правіл прыёму ў ВНУ і ССНУ не будзе зменена структура ЦТ.

У праекце новай рэдакцыі правіл прыёму ў ВНУ і ССНУ, якая разглядаецца цяпер усімі зацікаўленымі, у тым ліку ў Савеце Міністраў і адміністрацыі Лукашэнкі, змяненняў у структуры ўступных іспытаў (яны праводзяцца ў выглядзе цэнтралізаванага тэсціравання) на 2014 год не прадбачыцца. Паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-сакратара Міністэрства адукацыі.

Мінадукацыі распрацавала праект змяненняў у правілы прыёму.

Цяпер рэпетыцыйнае тэсціраванне праходзіць без змяненняў па ўсіх 14 прадметах уступнай кампаніі, як гэта было ў 2012/2013 навучальным годзе.

Раней з'явілася інфармацыя, што гісторыю Беларусі, сусветную гісторыю і грамадазнаўства могуць аб'яднаць у адзін цэнтралізаваны тэст. 

13:24, 17/10/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0859 seconds.