Як падрастае пакаленне Z: у Мінску прайшоў турнір па робататэхніцы
Сучасны дзіцёнак з першага класу можа запраграмаваць LEGO-робата, нават не ўмеючы чытаць і пісаць. На выходных у Мінску прайшоў чэмпіянат па робататэхніцы для дзяцей.
→Ліцэіст БДУ атрымаў срэбра на міжнароднай алімпіядзе навуковых праектаў у ЗША

Адзінаццацікласнік Ліцэя БДУ Мікіта Мішчанка заваяваў срэбны медаль на Міжнароднай алімпіядзе навуковых праектаў на тэму Стабільнага Свету у галінах энергетыкі, інжынерыі і навакольнага асяроддзя, якая прайшла ў амерыканскім горадзе Х'юстан.
→Цэнтр праблем чалавека БДУ распрацаваў апарат для дыягностыкі супрацоўнікаў МУС

Апаратна-праграмны комплекс для дыягностыкі прафесійна-псіхалагічнай прыгоднасці супрацоўнікаў МУС распрацавалі ў Рэспубліканскім цэнтры праблем чалавека БДУ.
→Курсавыя і дыпломныя працы расейскіх студэнтаў апублікуюць у Інтэрнэце

У Расеі абмяркоўваецца новае патрабаванне да ўсіх ВНУ: выкладаць у агульны доступ курсавыя, дыпломныя і іншыя істотныя працы студэнтаў і выпускнікоў. Некаторыя ўніверсітэты ўжо выконваць правіла.
→Марцін Паўлсэн з Нарвегіі: «Без беларускай мовы вашу краіну не зразумець»
Беларускую вучаць не толькі закаханыя ў беларускіх дзяўчын ці хлопцаў рамантыкі, але і сур’ёзныя навукоўцы кшталту 34-гадовага Марціна Паўлсэна. Дзесяць гадоў таму будучы навуковы супрацоўнік Бергенскага ўніверсітэту ў Нарвегіі прыехаў у нашу краіну і зразумеў, што «беларускую культуру і сітуацыю ў краіне нельга зразумець без беларускай мовы». З тых часоў ён шукае ў беларускай рысы роднай нарвежскай, а веды выкарыстоўвае ў межах праекту аб вывучэнні ўплыву лічбавых тэхналогій на развіццё ўсходнеславянскіх моваў.
→Хлопец са Жлобіну атрымаў на конкурсе маладых навукоўцаў ЕС €3500
Таленавіты хлопец з маленькага беларускага гораду апынуўся сярод прызёраў еўрапейскага конкурсу маладых навукоўцаў, фінал якога толькі што завяршыўшся ў Браціславе. Там маладыя навукоўцы ўзростам ад 14 да 20 годоў прадставілі 83 навуковыя праекты з 37 краін. Кожны праект мусіў быць створаны падчас навучання ў школе — такая галоўная ўмова конкурсу.
→Чатыры беларускія хлопцы прэтэндуюць на званне лепшага маладога навукоўца Еўропы

Праз тыдзень у Браціславе прагучаць імёны пераможцаў 24-га Спаборніцтва маладых навукоўцаў, арганізаванага Еўрапейскім Саюзам. Больш як 120 маладых навукоўцаў з 37 краін прымаюць удзел у сёлетнім конкурсе. Сярод іх за права называцца найлепшымі маладымі еўрапейскімі вучонымі года паспаборнічаюць чацвёра прадстаўнікоў беларускага пакалення Y.
→Сэсія: 10 ідэяў па ўдасканальваньню памяці

Сэсія — час, калі амаль кожны студэнт пачынае шкадаваць, што не вучыўся на працягу сэмэстра. І так хочацца знайсьці чароўны рэцэпт, які дапамог бы ня толькі зьмясьціць вялікую колькасьць інфармацыі ў галаве, але ж і ўтрымаць яе там. Адзін вызначаны рэцэпт знайсьці не магчыма, ды й вучыць матэрыял варта ў час, а вось калі пачаць у комплексе разьвіваць свой мозг, дык можна ў будучыні нашмат палепшыць сваю памяць.
→Ініцыятыва па перакладзе гуманітарных кніг на беларускую шукае перакладчыкаў

500 кніг па гісторыі, філязофіі, культуралёгіі, паліталёгіі і іншым гуманітарным дысцыплінам задумалі перакласьці на беларускую мову інтэлектуалы. Да праекту можа далучыцца любы жадаючы, які нават ня меў вопыту перакладу, але здольны прадэманстраваць адпаведныя веды і ўзяцца за справу бліжэйшым часам.
→«Матэматыка чароўная»

Так лічаць удзельнікі арт-групы txyz.info, якія ў межах экспазыцыі вырашылі паказаць спалучэньне навукі і мастацтва. Натхнёныя навукай, яны ствараюць ілюстрацыі і інтэрактыўныя інсталяцыі з выкарыстаньнем матэматычных формул і функцый. Робат, якім можа кіраваць кожны праз свой мабільны тэлефон, іншы — рэагуе на дотык, відэаінсталяцыя ды выявы фрактальных фігур — усё гэта ў галерэі «Ў». З прэзэнтацыі Solid там пачаліся паказы працаў мастакоў-пачаткоўцаў зь Беларусі.
→